Каваль свайго шчасця

Быць бармэнам ці паспытаць іншага хлеба? Дзяніс Ашчэпкаў з Баранавіч рызыкнуў выбраць прафесію больш старажытную і цяпер ужо рэдкую.Сваю працоўную дзейнасць гараджанін пачаў пасля арміі бармэнам у мясцовым рэстаране. І мала хто ведаў, што хобі ў юнака незвычайнае: у вольны час ён з задавальненнем займаўся кавальскай справай. Жыў, дарэчы, “паміж барам і кузняй” цэлых шэсць гадоў, і ўрэшце на абедзьве справы часу і сілаў не стала маладому мужу і бацьку хапаць. Вось тады Дзяніс і вызначыў для сабе, што менавіта кавальства — яго прызванне.
Кавалю Дзянісу Ашчэпкаву падабаецца яго працаБыць бармэнам ці паспытаць іншага хлеба? Дзяніс Ашчэпкаў з Баранавіч рызыкнуў выбраць прафесію больш старажытную і цяпер ужо рэдкую.
Сваю працоўную дзейнасць гараджанін пачаў пасля арміі бармэнам у мясцовым рэстаране. І мала хто ведаў, што хобі ў юнака незвычайнае: у вольны час ён з задавальненнем займаўся кавальскай справай. Жыў, дарэчы, “паміж барам і кузняй” цэлых шэсць гадоў, і ўрэшце на абедзьве справы часу і сілаў не стала маладому мужу і бацьку хапаць. Вось тады Дзяніс і вызначыў для сабе, што менавіта кавальства — яго прызванне.
У тым, што ягоны кавальскі талент дасць добры плён, упэўнены ўжо не толькі сам Дзяніс. Малады каваль вельмі запатрабаваны як у родных Баранавічах, так і за межамі горада. Ён пастаянны ўдзельнік мерапрыемстваў і святаў, што праходзяць па краіне, паказваў майстэрства і на ўсебеларускім фэсце “Дажынкі”. Для многіх, вядома ж, кавальскія вырабы, ягонае адметнае майстэрства — экзотыка. І таму Дзяніса часта запрашаюць, напрыклад, паказаць майстар-клас на вяселлі, дзе ён выкоўвае маладажонам падковы на шчасце. Ад прыватных заказаў таксама няма адбою. Кавалю звычайна замаўляюць вырабіць арыгінальныя, незвычайнай формы дзвярныя ручкі, карнізы, разнастайныя заслоны — працы хапае.
А першыя ўрокі майстэрства Дзяніс атрымаў у кузні мястэчка Сноў ад вопытнага тамтэйшага каваля. Маладому майстру падабаецца, як метал пасля награвання становіцца гнуткім, паслухмяным: адкрываецца бязмежны абсяг для творчасці, толькі прыдумвай. Любімая праца, акрамя грошай, прыносіць Дзянісу Ашчэпкаву шмат станоўчых эмоцый, задавальнення. Таму выраз “каваль свайго шчасця” — гэта, мусіць, якраз пра яго.

Уладзімір Ягораў
На здымку:
Кавалю Дзянісу Ашчэпкаву падабаецца яго праца
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter