Кава, страва з пылу, з дыму

infosmi.net
З  надыходам лета ў Мінску адкрылася мноства тэрас пры кафэ. Размешчаны яны на вуліцах, часам літаральна за дзесяць метраў ад праезнай часткі. Многія мае знаёмыя любяць пасядзець там у абедзенны час або ўвечары, выпіць кавы, з’есці вячэру, “перакуліць” кубак-другі піва або чаго памацней. Ілюзія яднання з прыродай — накшталт як сядзіш на свежым паветры. Вось толькі наколькі яно свежае

Ёсць у самым цэнтры нашага горада адна кавярня. Наведвальнiкi хваляць яе за ўтульнасць, добрую ежу. Яшчэ, здаецца, у маі ўладальнiкi кафэ вырашылi данесцi свае паслугi блiжэй да людзей i выставiлi шэраг столiкаў i крэслаў побач з кавярняй, на тратуары. Амаль як у гарадах Італіі, Германіі. Зрабiлi, ды не ўлiчылi, што па вулiцы за дзень праносяцца каля тысячы розных аўтамабiляў, аўтобусаў, якiя падымаюць воблакi пылу, вулiчнага бруду, выкiдваюць выхлапныя газы, якiя асядаюць на мэблю, а таксама  на каву i на страву, якой частуюцца адпачываючыя, i добра “прыпраўляюць” iх. Хацелi лепей, а атрымалася не надта.

Мабыць, трэба кантралюючым службам звярнуць увагу на гэту недарэчнасць. Наколькі ўвогуле такая ежа адпавядае санітарным нормам?

Лявон Дзяркач, Мінск
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter