У Швейцарыі адкрыты помнік Тадэвушу Касцюшку

Касцюшка з’явіўся ў Залатурне

У ШВЕЙЦАРЫІ адкрыты помнік Тадэвушу Касцюшку. Усталяваны ён у горадзе Залатурне, дзе ў 1817 годзе памёр нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Літвы і ЗША, на сродкі, сабраныя нашымі суайчыннікамі, якія пражываюць у Швейцарыі, пры ўдзеле спонсараў і падтрымцы мэра горада.


Як паведаміў “СГ” намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі Аляксандр Сапега, на помнік пайшло прыкладна 7 тысяч долараў:

— Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі — гэта культурна-асветніцкая арганізацыя, таму мы прыкладваем свае намаганні для таго, каб ўшаноўваць не толькі нашы традыцыі, але і гісторыю. І не заўважыць персону Тадэвуша Касцюшкі, які скончыў свой зямны шлях ў Швейцарыі, было б проста глупствам. Таму ідэя стварэння помніка нарадзілася сама сабою. Гэта было ў 2010 годзе. Мы цікавіліся рознымі прапановамі скульптараў з Беларусі і Польшчы. У выніку выяву Касцюшкі для нас зрабіў украінскі майстар Уладзімір Райчанка.

На таблічцы зроблены надпіс на беларускай і нямецкай мовах “Тадэвуш Касцюшка. 1746 — 1817. Ад Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі. 2017 год”. Нагадаем, што пры ўсталяванні помніка ўзнік канфлікт, які атрымалася ўрэгуляваць з дапамогай Часовага паверанага ў справах Беларусі ў гэтай краіне Паўла Мацукевіча. Польскае пасольства ў Берне вяло перамовы з ініцыятарамі праекта і прапанавала размясціць на помніку толькі таблічку з імем і прозвішчам. 

uskova@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter