Масквічка Ірына Капчынская ўшанавана медалём Францыска Скарыны

Касцюмы, спевы і душа

Ірына Капчынская — мастацкі кіраўнік Беларускага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Кірмаш”. “Гэтай узнагароды яна ўдастоена за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Прэзідэнта.


Ірына Капчынская з супляменнікамі ў Маскве: Герой Расіі Алег Навіцкі ды Васіль Красоўскі

Віншуем, Ірына Германаўна! Вашая падзвіжніцкая праца сапраўды заслугоўвае вялікай павагі!

Газета наша расказвала пра супляменніцу (“Калі ў сэрцы дзве радзімы”: ГР, 24.01.2008). Яна даўно займаецца рэканструкцыяй беларускіх строяў. Касцюмы “працуюць” на сцэне, творчых вечарынах у Маскве і за яе межамі разам з беларускімі песнямі. А рухае праекты, пэўна, беларуская душа масквічкі. Дарэчы, у некаторых інтэрв’ю супляменніца (родавыя карані яе — з Гродзеншчыны) кажа: з яе цікавасці да народных строяў узнік “Кірмаш”. А ў інтэрнэт-тэксце “Огонек традиции” (7.10. 2007) сустракаем “адкрыццё” масквічоў (падаем на мове арыгіналу): “А белорусы не так уж просты!” — сказала моя соседка слева. И правда, мы знаем только одну “бульбу”, а вот такое пение — озорное, зазывное, горловое какое-то, с современной терминологии даже эротическое — нам показалось внове. Во время перерыва исполнительница белорусских народных песен Ирина Германовна Копчинская сказала: “Истинная белоруска проснулась во мне, когда у меня вдруг прорезалось какое-то особое, горловое пение. Мне стало интересно открывать те песни, которых уже никто не помнит, не знает. Так я увожу людей в другой мир: мир забытой белорусской песни”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter