Кароль дыскатэк

«БРОНЗУ» рэспубліканскага конкурсу «Бітва дзі-джэяў», які прайшоў падчас віцебскага фэсту «Славянскі базар», Сяргей СЯМАШКА атрымаў за бліскучае выступленне. Поспех бярэзінскага юнака не стаў вялікай нечаканасцю для яго сяброў і паклоннікаў уласнай музычнай дзейнасці. Нездарма ж на абласным этапе творчага спаборніцства, наладжаным па ініцыятыве БРСМ, Сяргей Сямашка быў названы лепшым.

Лепшы на Міншчыне і трэці ў рэспубліцы дзіджэй Сяргей Сямашка – малады спецыяліст сельгаспрадпрыемства «Першамайскі» Бярэзінскага раёна

«БРОНЗУ» рэспубліканскага конкурсу «Бітва дзі-джэяў», які прайшоў падчас віцебскага фэсту «Славянскі базар», Сяргей СЯМАШКА атрымаў за бліскучае выступленне. Поспех бярэзінскага юнака не стаў вялікай нечаканасцю для яго сяброў і паклоннікаў уласнай музычнай дзейнасці. Нездарма ж на абласным этапе творчага спаборніцства, наладжаным па ініцыятыве БРСМ, Сяргей Сямашка быў названы лепшым.

Ніякай спецыяльнай музычнай адукацыі Сяргей не мае. Скончыў Клічаўскі аграрна-тэхнічны каледж і Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт. Цяпер па размеркаванні працуе інжынерам у ААТ «Першамайскі» Бярэзінскага раёна. Музыкай хлапец захапляецца з дзяцінства, але спрабаваць сябе ў якасці дзіджэя пачаў з 2002 года. Яго майстэрства запаліць моладзь адразу знайшло аднадумцаў і паклоннікаў. Тым больш што дэманстраваць сваё віртуознае ўменне працаваць з тэхнікай, выдатны музычны густ і тонкае адчуванне аўдыторыі яму давялося на дыскатэцы.

— Удзел у самым прэстыжным рэспубліканскім творчым конкурсе «Бітва дзіджэяў» быў для мяне вельмі паказальным у творчасці, — прызнаецца Сяргей Сямашка. — Я атрымаў унікальную магчымасць паказаць усё, на што я здольны на вялікай сцэне і перад незнаёмай аўдыторыяй, паглядзець і пазнаёміцца з работамі іншых дзі-джэяў. Адчуў апошнія музычныя тэндэнцыі, зразумеў патрэбы сучаснай моладзі. Гэта неверагодна моцна акрыляе і дае ўпэўненасць у сваіх сілах.

Мілана ТРАПЯНОК

Фота Алены ГРОМАВАЙ

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter