Карлюкевич: в стране выпущено более 9 тысяч наименований книг и брошюр

Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы, як і папярэднія, звязан з тымі каштоўнасцямі, што сцвердзіліся на нашай зямлі праз стагоддзі. Пра гэта нагадаў напярэдадні доўгачаканай урачыстасці старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар  галоўны рэдактар выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч у размове с карэспандэнтам sb.by.


– Мне здаецца, што навацыі заўсёды будуюцца на традыцыях, – адзначыў субяседнік. – Так, або прыблізна так, гэта адбываецца і на Гомельшчыне. Безумоўна, сама праграма істотна адрозніваецца ад мінулых гадоў. Прыходзяць новыя людзі і новыя кнігі. Летась у нашай краіне было выпушчана 9 тысяч 55 назваў кніг і брашур. Гэта даволі істотная лічба.

І ў многім гэтыя выданні адрозніваюцца ад таго, што рабілася гады або дзесяцігоддзі таму, дадаў Аляксандр Карлюкевіч. Саюз пісьменнікаў традыцыйна разам з Міністэрствам інфармацыі выступае сярод арганізатараў Дня беларускага пісьменства.

– Мы ўдзячныя за то, што нам дазваляюць прыцягнуць да ўдзелу вялікую колькасць літаратараў з рэгіёнаў, – адзначыў ён. – І трэцяга, і чацвёртага верасня ў Добруш прыедуць паэты, празаікі і публіцысты з Брэста, Віцебска, Гродна, Магілёва, Мінска і Мінскай вобласці. Дзякуючы падтрымцы мясцовых органаў дзяржулады адлегласці не сталі праблемай. Кожнаму аддзяленню беларускіх пісьменнікаў хацелася б паказаць плён сваёй працы за год: прадставіць літаратурна-мастацкія альманахі, якія выпусцілі, расказаць пра свае здабыткі і публікацыі новым чытачам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter