Карчма. Аграсядзіба. І не толькі

— Як здарылася, што ў сталіцы гумару — Аўцюках — да гэтага часу няма музея? — аднойчы запытаў у сябе прадпрымальнік Аляксандр ДРАГУН і вырашыў выправіць сітуацыю ў лепшы бок.

Сёлета адчыніў свае дзверы Музей гумару ў Малых Аўцюках

— Як здарылася, што ў сталіцы гумару — Аўцюках — да гэтага часу няма музея? — аднойчы запытаў у сябе прадпрымальнік Аляксандр ДРАГУН і вырашыў выправіць сітуацыю ў лепшы бок.

За экспанатамі справа не стала: і аўцюкоўцы дапамаглі, і проста прыхільнікі гумару. Вось ложак-сані. Гэта, кажа гаспадар, таму, што аўцюкі мэблю не купляюць. Яны зімой спяць на возе, а летам — на санях. А вось і стул падхаліма — спінка яго нагнутая ўперад, сядзіш і згінаешся лісліва. А вось печ самаго Уладзіміра Ліпскага, арганізатара і нязменнага старшыні журы аўцюкоўскага фестывалю гумару.

Музей размешчаны ў аграсядзібе, але даступны кожнаму: у апошнія дні тут адбою няма ад мясцовых школьнікаў. А для дарослых працуе карчма — Малыя Аўцюкі размешчаны на ажыўленай трасе. Таму такім прыдарожным сэрвісам мясцовыя жыхары вырашылі далучаць тых, кто праязджае міма да сваёй культуры — аўцюкоўскага гумару.

Юлія БАЛЬШАКОВА, «БН»

Фота  Мікалая  БАРЫСЕНКА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter