Каравай-каравай, пераможцаў выбірай

ВОСЬ і завяршыўся галоўны экзамен хлебаробаў — жніво, якое вянчае карпатлівую працу многіх і многіх людзей. Кіраўскі раён дастойна здаў яго, сабраўшы, нягледзячы на няпростыя пагодныя ўмовы і эканамічныя цяжкасці, важкі ўраджай збажыны. У мінулы чацвер на адным з палёў СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага прайшлі раённыя «Дажынкі».

Кіраўскі раён справіў «Дажынкі»

ВОСЬ і завяршыўся галоўны экзамен хлебаробаў — жніво, якое вянчае карпатлівую працу многіх і многіх людзей. Кіраўскі раён дастойна здаў яго, сабраўшы, нягледзячы на няпростыя пагодныя ўмовы і эканамічныя цяжкасці, важкі ўраджай збажыны. У мінулы чацвер на адным з палёў СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага прайшлі раённыя «Дажынкі».

У ганаровым страі — экіпажы камбайнаў, вадзіцелі, іншыя героі жніва. Павіншаваць іх ды і адзін аднаго з паспяховым фінішам сабраліся кіраўнікі раёна, сельгаспрадпрыемстваў. Пад гукі марша і апладысменты прысутных на імправізаваную сцэнічную пляцоўку запрошаны галоў- ныя героі жніва-2011 з усіх гаспадарак раёна. Ганаровае права ўзняць флаг Рэспублікі Беларусь прадастаўлена экі- пажу камбайна «Джон Дзір» СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага ў саставе Івана Салановіча і Максіма Юркаўца, якія дасягнулі найвышэйшага намалоту збожжа ў раёне. У дажыначным карагодзе старшыню Кіраўскага райвыканкама Уладзіміра Піскіжава віталі жнеі — ветэраны паляводства «Рассвета», у ліку якіх поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы Людміла Палевіч. Кіраўніку раёна ўручаецца вялікі сноп — сімвал атрыманага ўраджаю. А выконваючаму абавязкі старшыні СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоў- скага Уладзіміру Царыкаву надзяваецца святочны вянок-абярэг у знак таго, што працоўны калектыў гаспадаркі першым у раёне завяршыў уборку хлеба, сабраўшы пры гэтым багаты ўраджай, які ў агульным караваі раёна складае 27 працэнтаў.

Парадавала сёлетняя ўраджайнасць у ААТ «Кіраў- скае райаграпрамтэхзабеспячэнне» (51,4 ц/га), СВК «Чырвоны баец» (47,5 ц/га), РУП «Жылічы (43,8 ц/га), СВК «Добасна-агра» (40,7 ц/га).

Старшыня райвыканкама шчыра падзякаваў хлебаробам за іх нялёгкую пачэсную працу. Ён адзначыў, што дзякуючы ім вынікі жніва ў раёне сёлета значна перавышаюць леташнія: атрымана збожжа больш амаль на 9 тысяч тон. У няпростых умовах забяспечана якасная ўборка, зерне даведзена да ладу, не зафіксавана парушэнняў падчас жніва. Адным з першых у вобласці раён выканаў дзяржзаказ па пастаўках збожжа. Гэтыя вынікі былі дастойна ацэнены старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Пятром Рудні- кам: на нядаўнім падвядзенні прамежкавых вынікаў раён быў названы ў ліку лепшых. У якасці падарунка хлебаробам Кіраўшчыны Уладзімір Піскіжаў перадаў ад Магі- лёўскага аблвыканкама вялікі каравай. Дарэчы, валавы намалот у раёне склаў амаль 55 тысяч тон зерня. Ад працаўнікоў раёна старшыні Кіраўскага райвыканкама быў таксама ўручаны духмяны каравай з зерня новага ўраджаю.

Ад імя хлебаробаў слова трымаў малады вадзіцель з “Рассвета” Іван Барысёнак, які перавёз амаль 3,5 тысячы тон збожжа.

Жніво — справа агульная, і кожны на сваім месцы пастараўся сабраць вырашчаны хлеб якасна і ў сціслыя тэр- міны. У гонар завяршэння ўборачнай кампаніі караваі новага ўраджаю былі ўручаны ўсім кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў.

Выдатных поспехаў дасягнулі хлебаробы гаспадарак раёна. Высокіх намалотаў дабіліся Аляксандр Петранкоў і Міхаіл Котаў з СВК «Калгас «Ніва», Аляксандр Апенька і Аляксандр Бычкоў з РУП «Жылічы», Уладзімір і Дзмітрый Комары з ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне».

Шэраг вадзіцеляў перавезлі больш за тысячу тон збожжа, а асобныя — звыш за дзве. У іх ліку «рассветаўцы» Дзяніс Сакабіцкі і Генадзь Гукаў, Аляксандр Ермалаеў з СВК «Чырвоны баец», Васіль Марозаў з СВК «Калгас «Ніва», Анатоль Шаўцоў з СВК «Калгас «Свярдлова», Уладзімір Карасёў з СВК «Бераснёўскі», Леанід Арцёмаў з СВК «Калгас «Беларусь», Дзмітрый Багамолаў з ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне».

Аляксандр ХАХЛОЎ

Фота Максіма МІКЕШЫНА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter