Выставка в столичном музее раскрывает личность Владимира Короткевича в необычном ключе
20.11.2020 12:30:04
Ольга ПЛЮХАЕВА
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры разгарнулася літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве». Выстава, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння славутага пісьменніка, прапануе разгледзець роль i месца Уладзіміра Караткевіча ў нацыянальнай мастацкай культуры.
Другая тэма — «Мастацкія старонкі гісторыі» — перадае дух мінулага, стварае мастацкі летапіс роднай зямлі. На выставе прадстаўлены графічная работа Віктара Мікіты да зборніка «Мая Іліяда», карэктура зборніка з рукапіснай праўкай верша «Бахайская чарапаха», творы «Ладдзя роспачы», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», «Чорны замак Альшанскі», «Зямля пад белымі крыламі» і іншыя.
Трэцяя тэма — «Унутраны свет пісьменніка» — паказвае Уладзіміра Караткевіча не толькі як пісьменніка, але і як мастака. Аўтар навуковай канцэпцыі выставы Паліна Саўген расказвае:
— Упершыню ў музеі прадстаўлены рукапісы твораў Караткевіча з яго малюнкамі. Гэты эксклюзіў перададзены Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Дзякуючы рукапісам з замалёўкамі і асобным малюнкам пісьменніка можна адчуць унутраны свет аўтара, разгледзець яго творчую лабараторыю.
Чацвёртая тэма — «Асэнсаванне творчасці Караткевіча праз мастацкія работы і тэатральныя пастаноўкі». Пісьменнік плённа супрацоўнічаў з тэатрам і кінематографам, вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве, ён жа стварыў лібрэта да оперы «Сівая легенда» і балета «Кастусь Каліноўскі». Наведаць выставу можна да 20 снежня.
infong@sb.by
Фота аўтара