Каранаваная, нябёсамі абраная

Помнікам прыроды мясцовага значэння, згодна з рашэннем Хойніцкага райвыканкама № 823 ад 27 верасня 2004 года, з’яўляецца сасна.

Сасной-каралевай назвалі дрэва, якое расце ля самай дарогі перад уездам у райцэнтр з боку Рэчыцы.

Помнікам прыроды мясцовага значэння, згодна з рашэннем Хойніцкага райвыканкама № 823 ад 27 верасня 2004 года, з’яўляецца сасна.

Наконт яе ходзіць паданне. З-пад вянца з маладою выйшаў князь. Але да яго прымчаўся ганец : на хойніцкі край нападае вораг, і калі яго не спыніць, княству наступіць канец. Са сваёй дружынай князь рушыў на ўсход, каб даць бой чужынцам. Такая ж вестка прыйшла і з поўначы. Княгіня сабрала дзяўчат і таксама рушыла ў бой. Але ім не пад сілу было стрымаць варожую раць. Са словамі: «Маці Божая, абарані!» княгіня ператварылася ў сасну, якую, як ні стараліся, але не змаглі ссекчы ворагі ні мячом, дастаць ні кап’ём, ні стралой. А дзявочы атрад ператварыўся ў хваіны і стаў непрыступнай сцяной. Страхам апанаваная, адступіла навала.

З пераможнага паходу вярнуўся князь з дружынай і спытаў: «Дзе ж княгіня і дзяўчаты? Можа, іх вораг забраў у палон?» Яму адкрылі ўсю праўду і паказалі шчыльны хваёвы заслон. Князь пакляўся княгіні, што будзе разам з ёй назаўжды, і ператварыўся ў густую вечназялёную крону сасны.

... На дарогу выходзіць,

Сустракае, праводзіць

Свой народ улюбёны сасна.

Ясны дзень — залатая,

А вясна наступае,

Абдымаецца з ветрам яна.

Так напісала ў сваім вершы пра сасну-каралеву паэтка, ура- джэнка вёскі Небытаў Хойніцкага раёна Ала Канапелька.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter