Карані роду Самуіла Маршака

У яго шмат цудоўных твораў. Але старонкі біяграфіі, карані радаводу гэтага знакамітага дзіцячага пісьменніка да нядаўняга часу былі малавядомыя. З аднаго боку ён — савецкі пісьменнік, з іншага — усё жыццё чытаў талмуд, памятаў пра рэлігійнае выхаванне, якое атрымаў у дзяцінстве. Яно і не дзіўна: у сям’і Маршакоў па бацькавай лініі спрадвеку былі рабіны. Гэта бацька паэта, Якаў Міронавіч Маршак, некалі вырашыў: лепш быць добрым інжынерам, чым рабінам. Вядома, што калі ў яго нарадзіўся сын Самуіл, а тое было ў 1887 годзе, то ён працаваў тэхнікам-майстрам на адным з заводаў Варонежа. Дарэчы, і малодшая сястра Самуіла Маршака вядома чытачам —пад псеўданімам Алена Ільіна, як аўтар кнігі “Чацвёртая вышыня”. Карані ж роду Маршакоў — на Беларусі. З глыбіняў часу дайшлі звесткі, што ў канцы ХVI — пачатку ХVII стагоддзяў у мястэчку Койданава (цяпер горад Дзяржынск, у 30-ці кіламетрах ад Мінска, у бок Стоўбцаў) жыў прашчур Самуіла Маршака, койданаўскі рабін Ізраіль Кайдановер.
Пісьменнік Самуіл МаршакУ яго шмат цудоўных твораў. Але старонкі біяграфіі, карані радаводу гэтага знакамітага дзіцячага пісьменніка да нядаўняга часу былі малавядомыя.
З аднаго боку ён — савецкі пісьменнік, з іншага — усё жыццё чытаў талмуд, памятаў пра рэлігійнае выхаванне, якое атрымаў у дзяцінстве. Яно і не дзіўна: у сям’і Маршакоў па бацькавай лініі спрадвеку былі рабіны. Гэта бацька паэта, Якаў Міронавіч Маршак, некалі вырашыў: лепш быць добрым інжынерам, чым рабінам. Вядома, што калі ў яго нарадзіўся сын Самуіл, а тое было ў 1887 годзе, то ён працаваў тэхнікам-майстрам на адным з заводаў Варонежа. Дарэчы, і малодшая сястра Самуіла Маршака вядома чытачам —пад псеўданімам Алена Ільіна, як аўтар кнігі “Чацвёртая вышыня”.
Карані ж роду Маршакоў — на Беларусі. З глыбіняў часу дайшлі звесткі, што ў канцы ХVI — пачатку ХVII стагоддзяў у мястэчку Койданава (цяпер горад Дзяржынск, у 30-ці кіламетрах ад Мінска, у бок Стоўбцаў) жыў прашчур Самуіла Маршака, койданаўскі рабін Ізраіль Кайдановер. Варта нагадаць: у іудаізме вучонае званне рабін, ці паважлівае рэбе, азначае літаральна “вялікі, значны, настаўнік”, прысвойваецца пасля атрымання чалавекам рэлігійнай адукацыі і дае яму права ўзначальваць рэлігійную абшчыну, выкладаць у іешыве, быць членам рэлігійнага суда. У 1624-м у койданаўскага рабіна нарадзіўся сын Арон Шмуэль, які пры жыцці вызначыўся як вялікі талмудыст, асветнік, адзін са значных рабінаў таго часу.
Як сведчаць дакументы, Арон — імя, якое было яму нададзена пры нараджэнні. А пасля цяжкай хваробы сына Ізраіль Кайдановер назваў яго Шмуэль, што азначае “Бог пачуў”. Дзяцінства хлопца прайшло ў Койданаве — гэта было ўжо тады вялікае мястэчка, дзе стаялі замак, касцёл, цэрквы, сінагога, ладзіліся кірмашы. Талмудысцкую і рабінскую адукацыю Арон Шмуэль атрымаў у ешыбоце Бярэсця. Пасля вучобы нейкі час быў рабінам у Люблінскім ваяводстве, адкуль, ратуючыся ад казацкіх пагромаў, перабраўся ў Вільню, старажытную беларускую сталіцу, і там выконваў абавязкі яўрэйскага суддзі.
У Вільні ў 1650-м годзе ў Арона Шмуэля нарадзіўся сын, Ціві Гірш. Ён стаў вядомым мысляром, настаўнікам яўрэйскай этыкі. З гісторыі вядома, што ў 1654-м пачалася кровапралітная вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай. Рускія салдаты і ўкраінскія казакі паводзілі сябе тады па жорсткіх законах ваеннага часу. Вось і ў Вільні абрабавалі дом Арона Шмуэля, згарэла яго бібліятэка з каштоўнымі рукапісамі. У 1656-м, каля горада Любліна, яго маленькі сын быў цяжка паранены казакамі, а дзве дачкі забітыя. Разам з сынам Арон Шмуэль мусіў вярнуцца ў Койданава, але вайна і там дагнала яго. Мястэчка было ўшчэнт разрабавана і спалена. Таму з часам ён перабраўся з сям’ёй у Чэхію, затым — у Германію, дзе займаў пасаду рабіна і выкладаў талмуд.
Памёр Арон Шмуэль Кайдановер у 1676 годзе ў Хмельніку (цяпер Вінніцкая вобласць) на Украіне, пад час пасяджэння рабінаў. У тым горадзе і пахаваны. А яго сын, Ціві Гірш Кайдановер, напісаў і ў 1705 годзе выдаў свой галоўны твор — трактат па этыцы (Каў аяшар), які за 300 гадоў вытрымаў больш за 80 выданняў. У Франкфурце-на-Майне, дзе жыла сям’я яго цесця, ён выдаў і шэраг бацькавых кніг са сваімі прадмовамі і нататкамі. Творы і цяпер перавыдаюцца, вывучаюцца ў ешыботах — так называюць іудзейскія вышэйшыя школы па падрыхтоўцы галоўным чынам рабінаў.
Важная акалічнасць: Арон Шмуэль Кайдановер меў мянушку “Мааршак”, гэта абрэвіятура ад яўрэйскіх слоў “настаўнік наш і рабін Шмуэль Кайдановер”. Меў ён і мянушку “Клюгер”, што азначае “разумны”. Мянушка-абрэвіятура з часам стала прозвішчам, і цяпер жывуць нашчадкі роду з такім прозвішчам у розных месцах Беларусі і ў замежжы. А ў 2002 годзе ў Ізраілі прайшоў нават міжнародны з’езд Маршакоў.
Маці Самуіла Маршака была адукаванай жанчынай, паходзіла з сям’і казённага рабіна Віцебска Бера Абрамавіча Гітэльсона. Калі будучаму пісьменніку споўнілася 6 гадоў, яна разам з дзецьмі перабралася жыць у Віцебск, да бацькоў. Там і прайшло дзяцінства Самуіла Маршака. Дзед яго, Бер Гітэльсон, быў мудрым чалавекам. Сярод яго вучняў, дарэчы, быў вядомы скульптар Марк Антакольскі. І свой шлях у літаратуру Самуіл Маршак пачынаў з вершаў, прысвечаных менавіта Марку Антакольскаму.
Як бачым, карані абодвух бацькоўскіх радаводаў Самуіла Маршака — з нашай зямлі. З літаратурных крыніц вядома, што ён з павагай ставіўся да творчасці маладых паэтаў, дапамагаў ім парадамі. Калі паэту Алесю Салаўю (Альфрэду Радзюку) было 14 гадоў, ён першы свой верш, напісаны на рускай мове, паслаў у “ Пионерскую правду”, дзе працаваў Самуіл Маршак. І вядомы пісьменнік з Масквы напісаў юнаму паэту ў вёску Крысава, на Койданаўшчыну-Дзяржыншчыну, зямляку яго продкаў: “Пиши по-белорусски! Только на том языке ты сможешь хорошо писать, который ты хорошо знаешь от колыбели. Ты мыслишь по-белорусски, а пишешь по-русски, и мысли свои выражаешь несоответственно русскому языку”. Тая аўтарытэтная парада, пэўна, і стала для маладога паэта паваротным пунктам у творчасці: ён пачаў пісаць толькі на роднай, беларускай мове.

Лявон Целеш
На здымку:
Пісьменнік Самуіл Маршак
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter