Усё больш грамадзян звяртаецца ў архіўную службу, каб даведацца пра гісторыю свайго роду.
Больш за дзвесце запытаў ад грамадзян, якія жадаюць даведацца пра сваю генеалогію, атрымалі спецыялісты Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі толькі летась. Падобныя паслугі архіўная служба прадастаўляе з 1990 года. І з кожным годам колькасць людзей, якія жадаюць ведаць гісторыю свайго роду, павялічваецца. Напрыклад, у 2005 годзе з такога роду просьбай звярнулася прыкладна 150 чалавек.
Як адзначае дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Уладзімір Адамушка, пошукам дакументаў займаюцца ў асноўным спецыялісты нацыянальных гістарычных архіваў у Мінску і Гродне. Але калі ёсць неабходнасць, дасылаюць запыты і ў архіўныя службы замежных краін — беларускія архівісты актыўна супрацоўнічаюць са спецыялістамі з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Германіі, Казахстана.
Звярнуцца па дапамогу да архівістаў могуць не толькі беларусы, але і жыхары іншых краін, калі іх продкі жылі на беларускай зямлі. Для гэтага трэба пералічыць усіх вядомых асобаў сям’і, якая запрошваецца, указаць хоць бы прыкладныя гады і месцы іх нараджэння, смерці, веравызнанне, месца жыхарства, саслоўе ці род заняткаў (шляхта, сяляне, купцы, мяшчане) і г.д. Паслуга з’яўляецца платнай.
Усю неабходную інфармацыю можна знайсці на сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Да слова, з замежных грамадзян з просьбай скласці генеалагічнае дрэва найчасцей звяртаюцца жыхары Ізраіля і ЗША.
Ірына Цімохіна