Каралева Вясна

Ганаровы тытул “Каралева Вясна–2008” на нядаўнім міжнародным конкурсе грацыі і артыстычнага майстэрства, які праводзіўся сярод вышэйшых навучальных устаноў розных краін, заваявала студэнтка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Наталля Няцэля. Другое месца прысуджана студэнтцы Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі Крысціне Барабанавай. Трэцяе — у Дар’і Малахоўскай, якая вучыцца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце
Наталля Няцэля — уладальніца тытула “Каралева Вясна-2008”Ганаровы тытул “Каралева Вясна–2008” на нядаўнім міжнародным конкурсе грацыі і артыстычнага майстэрства, які праводзіўся сярод вышэйшых навучальных устаноў розных краін, заваявала студэнтка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Наталля Няцэля. Другое месца прысуджана студэнтцы Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі Крысціне Барабанавай. Трэцяе — у Дар’і Малахоўскай, якая вучыцца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

Усяго ж у фінале конкурсу, які праходзіў нядаўна ў мінскім Палацы прафсаюзаў, прынялі ўдзел адзінаццаць дзяўчат з Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі. Заўважым, што падобны конкурс праводзіўся ўжо ў 17-ы раз, адбор праходзіў са снежня 2007-га года ў некалькі этапаў. Спачатку прыгажуняў выбіралі ў вышэйшых навучальных установах, затым яны дэманстравалі свае лепшыя якасці на рэгіянальных і міжрэгіянальных конкурсах (у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў і блізкага замежжа).

Заснавальнікамі гэтага прэстыжнага конкурсу студэнцкай маладосці і прыгажосці выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства адукацыі Беларусі, Федэральнае агенцтва па адукацыі Расіі, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Расійскі саюз моладзі, прадстаўніцтва міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Мір” у Беларусі, беларуская Нацыянальная школа прыгажосці.

Валянціна Стасевіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter