Каралеўскім шляхам

Водны маршрут Дняпро—Вісла—Одэр збіраюцца адрадзіць

У Пінску абмяркуюць адраджэнне воднага маршруту Дняпро—Вісла—Одэр.

Першае мерапрыемства адбудзецца ў студзені, калі эксперты арганізацый-партнёраў збяруцца на сустрэчу «Аднаўленне магістральнага воднага шляху Е-40 на ўчастку Дняпро—Вісла: ад стратэгіі да планавання». На праект, падтрыманы Міністэрствам транспарту і камунікацый Беларусі, ЕС выдзеліць каля 1 млн. еўра. Да працы далучацца таксама транспартнікі з Украіны і Польшчы.

Праект разлічаны на 2 гады, і галоўная яго мэта — выпрацаваць і зацвярдзіць прыярытэтны варыянт адраджэння важнейшага магістральнага воднага шляху Усходняй Еўропы. Гэта дапаможа зноў злучыць басейны Балтыйскага і Чорнага мораў праз Дняпро, Віслу і Одэр. Агульная працягласць воднай трасы — больш за 2 тысячы кіламетраў, 626 з якіх прыходзяцца на беларускую тэрыторыю.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter