Карагод мелодый родных

Пад час Дзён беларускай культуры ў Літве ў Вісагінасе прайшло Свята беларускай песніСёлета ужо сямнаццаты раз беларуская песня вітала гасцей на літоўскай зямлі. З году ў год свята пад назвай “Беларуская восень” вандруе па розных гарадах краіны, і шчырых прыхільнікаў знаходзіць усюды. Што да горада Вісагінаса, то ён прымаў фестываль і ў 1996-м, і ў 2006-м. На гэты раз было шэраг самадзейных беларускіх калектываў з усёй Літвы. Сярод іх вакальны ансамбль “Сузор’е” і дзіцячы гурт “Таночак” з Вісагінаса пад кіраўніцтвам Ірыны Урбанавічэне. Цікавы рэпертуар прадставілі калектыў “Раніца” з Шальчынінкая і ансамбль “Купалінка” з Клайпеды. З Вільнюса прыехалі добра вядомыя ансамблі “Лянок” беларускамоўнай школы імя Ф. Скарыны і “Сябрына”. І, як заўсёды, непараўнальнымі па майстэрстве былі гаспадары свята — артысты ансамбля народнай песні “Світанак” беларускага культурнага цэнтра “Крок” з Вісагінаса.
Свята “Беларуская восень” у Літве багатае на талентыПад час Дзён беларускай культуры ў Літве ў Вісагінасе прайшло Свята беларускай песні
Сёлета ужо сямнаццаты раз беларуская песня вітала гасцей на літоўскай зямлі. З году ў год свята пад назвай “Беларуская восень” вандруе па розных гарадах краіны, і шчырых прыхільнікаў знаходзіць усюды. Што да горада Вісагінаса, то ён прымаў фестываль і ў 1996-м, і ў 2006-м. На гэты раз было шэраг самадзейных беларускіх калектываў з усёй Літвы. Сярод іх вакальны ансамбль “Сузор’е” і дзіцячы гурт “Таночак” з Вісагінаса пад кіраўніцтвам Ірыны Урбанавічэне. Цікавы рэпертуар прадставілі калектыў “Раніца” з Шальчынінкая і ансамбль “Купалінка” з Клайпеды. З Вільнюса прыехалі добра вядомыя ансамблі “Лянок” беларускамоўнай школы імя Ф. Скарыны і “Сябрына”. І, як заўсёды, непараўнальнымі па майстэрстве былі гаспадары свята — артысты ансамбля народнай песні “Світанак” беларускага культурнага цэнтра “Крок” з Вісагінаса.
Прыехалі на святочны фэст і госці з Беларусі. Вялікім падарункам для гледачоў сталі канцэрты Тэатра песні Ірыны Дарафеевай, які прадставіў сучасную беларускую сцэнічную творчасць, і фальклорнай групы Белдзяржфілармоніі “Купалінка”. Кранулі душы гледачоў юныя артысты танцавальнага ансамбля “Лялечкі” з Гродзенскай вобласці. Так шчыра і зухавата вытанцоўвалі яны беларускую “Лявоніху”, што ўсмешкі з іх твараў перадаваліся і ў залу. А некаторыя гледачы ахвотна падтанцоўвалі таленавітым гасцям.
Слава пра свята беларускай песні даўно выйшла за межы Літвы. Прыгожымі ды маляўнічымі атрымліваюцца фэсты, сяброўская атмасфера ўтульнасці і цеплыні пануе заўсёды ў канцэртных залах. А пазнаёміцца з беларускім песенным мастацтвам не толькі землякі-беларусы прыходзяць, але і госці іншых нацыянальнасцяў. І сёлета былі сябры з розных этнасуполак. Далучыліся да свята мэр Вісагінаса Даля Штраупайтэ, прэзідэнт Згуртавання беларускіх грамадскіх аб’яднанняў Літвы Раман Вайніцкі, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Беларусі Міхаіл Рыбакоў, прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Літве. Шмат добрых словаў было сказана артыстам ад гасцей, шмат уручана каштоўных падарункаў… Аднак самым, бадай, важным для ўсіх выступоўцаў было чуць шчырыя апладысменты гледачоў і бачаць, як іх майстэрства стварае ў вялікай грамадзе радасць і добры настрой. Дарэчы, апошнюю песню фестывалю — “Люблю наш край” — артысты і гледачы праспявалі стоячы і ўсе разам.

Кацярына Мядзведская
На здымку:
Свята “Беларуская восень” у Літве багатае на таленты
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter