Караблі і капітаны

Беларускія суднамадэлісты заваявалі ўзнагароды на чэмпіянатах свету ў Чэхіі і Італіі
Беларускія суднамадэлісты заваявалі ўзнагароды на чэмпіянатах свету ў Чэхіі і Італіі.

Мінчанін Дзмітрый Калмыкоў узнагароджаны залатым медалём на чэмпіянаце свету па суднама-дэльным спорце у класе З-6А, які праходзіў у Чэхіі. Гэта. дарэчы, ужо пятае яго “золата” на падобных спаборніцтвах. Сярэбраным прызёрам стаў Аляксандр Кавальчук, таксама з Мінска. Усяго за медалі ў класе З-6А ў Чэхіі змагаліся 27 суднамадэлістаў з 11 краін.

Яшчэ адзін чэмпіянат свету праходзіў на поўначы Італіі. Беларусь прадстаўлялі 7 спартсменаў, чацвёра з іх выступілі ў класе “хуткасныя мадэлі кацераў для групавых гонак”. Спаборніцтвы прахо-дзілі пры гарачыні пад 40 градусаў. За медалі змагаліся прадстаўнікі 25 краін. Сярэбраны медаль у юніёрскай катэгорыі заваяваў беларускі майстар спорту Дзмітрый Барысаў. Майстар спорту Ігар Слабуха і кандыдат у майстры Вераніка Палянская апынуліся чацвёртымі ў выніковым рэйтынгу.

Спаборніцтвы суднамадэлістаў – захапляльны від спорта, па відовішчнасці яго можна параўнаць хіба што з аўтагонкамі Формула-1 толькі на вадзе. На працягу гонак адбываюцца сутыкненні кацераў, іншыя сітуацыі, таму ўдзельнікі павінны валодаць вокамгненнай рэакцыяй. Гонка звычайна доўжыцца 20-30 мінут, а пераможца вызначаецца па найбольшай колькасці пройдзеных кругоў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter