Капылоў: выйшаў першы перакладны кітайска-беларускі і беларуска-кітайскі слоўнік аб’ёмам 18 тысяч слоў

Міжнароднае супрацоўніцтва мовазнаўцаў працягваецца і прыносіць вялікі плён. Напрыклад, нядаўна выпушчаны першы перакладны кітайска-беларускі і беларуска-кітайскі слоўнік аб’ёмам 18 тысяч слоў. Такой інфармацыяй напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы падзяліўся з журналістамі дырэктар філіяла "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў:

Фото из архива «СБ»

 Выконваем праект, прысвечаны перакладу з рускай мовы на беларускую міжнародных дагавораў і актаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. За 2022 год перакладзена 616 міжнародных дакументаў агульным аб’ёмам больш за 15 тысяч старонак. Гэта павышае прэстыж нашай краіны ў вачах міжнароднай супольнасці. Працягваем перакладаць на беларускую мову кодэксы, разам з тым вядзецца праца па ўдасканаленні юрыдычнай тэрміналогіі па-беларуску.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter