Канверцік для Дзядулі

У рэзідэнцыю Дзеда Мароза пакуль прыйшло каля тысячы пісьмаў

У рэзідэнцыю галоўнага чараўніка краіны пакуль прыйшло каля тысячы пісьмаў.

Але гэта не значыць, што дзеці і дарослыя перасталі верыць у цуд. Асноўная маса канверцікаў з жаданнямі прыйдзе ў Белавежскую пушчу ў снежні. Напрыклад, у мінулым годзе за апошні пераднавагодні тыдзень Дзед Мароз атрымаў больш як 6 тысяч пісьмаў. Усяго ж іх прыйшло каля 20 тысяч.

— Зараз пошта да нас заязджае раз у тры-чатыры дні і прывозіць прыблізна 50 канвертаў, — расказвае Аляксей Каралёў, культуролаг памесця Дзеда Мароза. — У гэтым годзе, як ніколі, шмат лістоў прыходзіць з-за мяжы. Іх ужо некалькі соцень.

Іх аўтары — дзеці з Кітая, Германіі, Расіі, Украіны, Польшчы. Ёсць па адным пісьме з Малайзіі, ЗША і Японіі. У кожным такім пасланні хлопчыкі і дзяўчынкі віншуюць Дзеда Мароза з Новым годам і жадаюць міру ва ўсім свеце. Дарэчы, у асноўным усе лісты з замежжа напісаны на англійскай мове.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter