Канвеер «жывой вады»

Сенненскае райспажыўтаварыства выпускае вiтамiнiзаваны безалкагольны напой «Лiмон Лайм»

Своеасаблiвым брэндам мiнулага года на выставе лепшых тавараў Рэспублiкi Беларусь стаў вiтамiнiзаваны безалкагольны напой «Лiмон Лайм» вытворчасцi Сенненскага райспажыўтаварыства.

Такая цуда-вада ў шырокiм асартыменце выпускаецца прыватным унiтарным прадпрыемствам «Сенненскi камбiнат кааператыўнай прамысловасцi» – больш за два дзесяткi найменняў.

За змену з канвеера выдаецца чатыры i болей тысячы паўтаралiтровых ПЭТ-бутэлек са смачнымi рознакаляровымi i вiтамiнiзаванымi напоямi. Геаграфiя рэалiзацыi «жывой вады» па сенненскай тэхналогii — не толькi па вобласцi, а i за яе межамi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter