Гродненская областная филармония возвращается к традиции проведения концертов на балконе

Канцэрты на балконе

Канцэрты на балконе ад Гродзенскай абласной філармоніі сталі неад'емным атрыбутам летняга жыцця горада над Нёманам. За многія гады існавання арт-праект прыйшоўся даспадобы не толькі мясцовым жахарам. Турысты ў захапленні ад ідэі абласной філармоніі. Толькі ўявіце — гуляеце па ўтульнай вуліцы Савецкай, і тут аднекуль зверху пачынаюць разлівацца гукі музыкі. Узнімаеце вочы ўверх — і бачыце не нейкія там калонкі, а жывых артыстаў, якія спяваюць тут і цяпер для вас. Ва ўмовах каронавіруса такі фармат канцэртаў асабліва актуальны.

Фото  БЕЛТА

Месца сустрэчы — вуліца Савецкая, дом нумар 15. Час — 18.00 кожнага аўторка. Бліжэйшы канцэрт адбудзецца 9 чэрвеня. Артысты Гродзенскай абласной філармоніі прэзентуюць дывертысмент вакальных і інструментальных жанраў. Інструментальная музыка на Савецкай будзе гучаць 16 чэрвеня. Рамансы можна будзе паслухаць 23-га чысла. А 30 чэрвеня артысты выканаюць вядомыя арыі з аперэт. Цікава, што ў перакладзе з італьянскага «арыя» азначае «паветра». А гэта значыць, балкон — ідэальнае месца для выканання такіх вакальных твораў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter