Канцэрты да юбілею

Падзеяй у культурным жыцці Гродна сталі два канцэрты, якія прайшлі на сцэне дзяржаўнага каледжа мастацтваў
Падзеяй у культурным жыцці Гродна сталі два канцэрты, якія прайшлі на сцэне дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Тут выступілі лепшыя навучэнцы славутага Рыжскага харэаграфічнага вучылішча, выпускнікамі якога з’яўляюцца такія зоркі сусветнага балета, як Міхаіл Барышнікаў і Марыс Ліепа. Навучальныя ўстановы пасябравалі дзякуючы народнаму танцавальнаму ансамблю каледжа мастацтваў “Гарадзенскiя карункi”, які з поспехам выступаў у Рызе. У адказ рыжане прынялі запрашэнне выступіць на свяце ў гонар дзесяцігоддзя гродзенскага калектыву.

Прыезд латышскіх артыстаў на чале з дырэктарам вучылішча народным артыстам Савецкага Саюза і Латвіі Харальдам Рытэнбергам стаў таксама падарункам каледжу мастацтваў да яго 60-гадовага юбілею, які святкуецца ў маі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter