Канцэрт для Песняра з аркестрам

75-летие со дня рождения Владимира Мулявина отметят гала-концертом на сцене Белгосфилармонии
«Александрына», «Завушніцы», «Чырвоная ружа», «Калядачкі»… Сёння ў Белдзяржфілармоніі ўспомняць жыццё і творчасць Уладзіміра Мулявіна, народнага артыста СССР і Беларусі, заснавальніка і нязменнага больш за 30 гадоў кіраўніка ансамбля «Песняры».

«Канцэрт у дзень нараджэння» — такі праект штогод ладзіцца ў філармоніі ў гонар славутага музыканта, які пачынаў на гэтай сцэне і чыя творчасць адкрыла ўсяму свету нашу краіну, яе песні і мову. Сёлета праект асаблівы — прысвечаны юбілею майстра, 12 студзеня яму споўнілася б      75 гадоў. Не стала Песняра ў 2003-м.

Падрыхтаваны грандыёзны аўтарскі гала-канцэрт упершыню прадстаўляе Уладзіміра Мулявіна як кампазітара і цалкам складаецца з яго твораў. Разам з вышэйзгаданымі, упадабанымі мільёнамі слухачоў, песнямі прагучаць і многія іншыя —  «Будачнік», «Слуцкія ткачыхі», «Вяртанне», апрацоўкі беларускіх народных песень «Касіў Ясь канюшыну», «Скрыпяць мае лапці», «А ў полі вярба», фрагменты з рок-оперы «Песня пра долю» паводле паэмы Янкі Купалы, творы з песенных спектакляў.

У канцэрце выступяць Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Анатоль Кашапараў, Пётр Ялфімаў, Ян Жанчак, Кацярына Дзегцярова, Андрэй Коласаў, Марына Васілеўская, ансамблі «Песняры», «Камерата», «Свята», «Купалінка», выхаванцы Нацыянальнага цэнтра імя У.Мулявіна. Спяваць артысты будуць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Казінца.

Фольк-рок пад народныя інструменты? Спалучэнне больш чым удалае і вельмі арганічнае! Бо народная музыка ляжыць у аснове ўсіх твораў Уладзіміра Мулявіна, яго апрацоўках і аранжыроўках. 

Наогул зварот аркестра да творчай спадчыны Песняра не першы і не выпадковы. Менавіта ў яго выкананні ў 2012-м, праз 36 гадоў пасля прэм`еры, аднавілася напісаная Уладзімірам Мулявіным рок-опера «Песня пра долю». Варта адзначыць, што рэканструкцыя партытуры была зроблена практычна з чыстага ліста: на слых з аматарскага аўдыязапісу, бо ніводнага прафесійнага запісу не было і нотныя матэрыялы таксама не захаваліся. 


Міхаіл Казінец з гонарам расказвае і пра даўні пачатак гісторыі супрацоўніцтва аркестра з Уладзімірам Мулявіным і «Песнярамі». Было гэта ў 1970-я, аркестрам тады кіраваў яго славуты заснавальнік Іосіф Жыновіч. Ён і звярнуў адразу ўвагу на маладога таленавітага музыканта Уладзіміра Мулявіна, адчуў у ім блізкую творчую душу, адданую і захопленую беларускай народнай песняй. У Маскве, Кіеве, іншых гарадах абодва калектывы ладзілі сумесныя канцэрты. Першае аддзяленне іграў аркестр пад кіраўніцтвам Жыновіча, затым у яго суправаджэнні гучалі «Спадчына» і «Хатынь» у выкананні «Песняроў». А другое аддзяленне — сольны канцэрт ансамбля.

Прайшло 40 гадоў, і сёння зноў на сцэне яны будуць разам: выдатны аркестр, які носіць імя Іосіфа Жыновіча, і цудоўная музыка Уладзіміра Мулявіна. Дарэчы, са спецыяльнай канцэртнай праграмай, куды будуць уключаны і фрагменты з адроджанай рок-оперы, аркестр збіраецца сёлета пабываць у Магілёве, Вілейцы, Гродне і Беластоку.

Пакуль жа ў Вялікай зале філармоніі зноў прагучаць творы Уладзіміра Мулявіна, архіўныя запісы легендарных «Песняроў» і голас яго самога ў знакамітай «Малітве» Алега Моўчана на вершы Янкі Купалы.

Цитата

Владимир Мулявин тонко чувствовал музыку своего времени, которая впоследствии стала вневременной и вечной:

«Лично меня волнует только одно: ра-бо-та. Новые песни, новые программы, непохожие на предыдущие, люди, которые нас будут слушать. Мы хотим вести зрителя за собой, а не плестись у него в хвосте. Песня современна лишь тогда, когда она волнует сегодня, а по возрасту это может быть очень старая песня, как, например, те, что поем мы. Песня станет для всех, когда в основе ее мысль, волнующая людей, вечная проблема, большое чувство. Любовь, разлука, горе, радость, тысячи оттенков человеческих чувств и отношений, отлившиеся в народных песнях слова-формулы, «ходячие» истины».

У тэму

Святкаванне 75-годдзя Уладзіміра Мулявіна будзе сёлета шырока адзначацца па ўсёй краіне. У маштабным плане, падрыхтаваным Міністэрствам культуры, прадугледжаны дзясяткі мерапрыемстваў на працягу года, прымеркаваных да юбілею. У прыватнасці, новую праграму, прысвечаную яго творчасці, прадставіць у Маладзечне на фестывалі беларускай паэзіі і песні Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр. З выступленнямі па краіне адправіцца Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры». У тур па абласцях выедуць і артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. У афішы — 10 спектакляў «Пясняр» у пастаноўцы рэжысёра Валянціны Ераньковай. Дарэчы, сёлета яго стваральнікі сталі лаўрэатамі штогадовай спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва.

Сэрцам i думамi


У выдавецтве «Мастацкая літаратура» здадзена ў друк кніга «Владимир Мулявин. Сэрцам і думамі». Можна сказаць, што гэта свое-    асаблівая новая, другая па ліку, прыступка ў справе ўвекавечання памяці Песняра, гаворыць пра яе галоўны рэдактар установы, пісьменнік Віктар Шніп. Першай было выданне «Владимир Мулявин. Нота судьбы», выпушчанае ў 2004 годзе, дзе сабраны ўспаміны калег, сяброў і блізкіх, каму выпала шчасце жыць і працаваць побач з выдатным музыкантам, кампазітарам, спеваком, стваральнікам ансамбля «Песняры».

Фото Сергея ЛОЗЮКА

Новая кніга мае падарункавы фармат, яна значна дапоўнена шэрагам цікавых матэрыялаў пра Уладзіміра Мулявіна, налічвае больш за 600 старонак і вельмі багата ілюстравана — змяшчае  каля 700 фотаздымкаў, большасць з якіх раней не друкаваліся. Неўзабаве навінка з’явіцца ў кніжных крамах. А пакуль прапануем пагартаць некаторыя яе старонкі з успамінамі.


Игорь Лученок, композитор, народный артист СССР и Беларуси:

«Это был, без всякого преувеличения, не только огромный талант, но и редкий самородок. Да, именно так: самородок. Никаких консерваторий он не кончал, да и в Свердловском музыкальном училище проучился всего три года, постигая грамоту игры на балалайке и гитаре. Всего остального он достиг своим собственным трудом, потому что беззаветно любил Искусство. Вот, наверное, за эту самоотверженную величайшую любовь к музам и привела его судьба на вершину музыкального Парнаса. Так что формула «он сам себе сделал имя» целиком и полностью относится к моему Володе Мулявину.

Работая с Мулявиным — мы вместе с ним сделали двадцать пять песен, — я видел, насколько талантлив этот человек, хотя тогда гением его не считал. 

Самое интересное, что, когда Володе показывали новую песню, он никогда сразу не говорил, хорошая эта песня или плохая с его точки зрения. Однажды я не выдержал и спросил, почему он так делает: интригует или просто демонстрирует свое безразличие. А он в ответ: песня не может сразу быть хорошей или плохой. Песня — как ребенок. Мало родить ребенка, надо еще его и воспитать. Так и песня — ее надо всегда выращивать. И Володя это делал замечательно. В результате я сегодня уже и не знаю, где моя нота, а где его. Он расширял музыкальную форму, дописывал вступление, финал, проигрыши. Он чувствовал песню — чувствовал сердцем, интуицией.

Немаловажную роль в творческом становлении Мулявина сыграли поездки, которые он неоднократно совершал вместе со мною на Белорусское Полесье. 

Мне было интересно наблюдать за Володей, как он, русский человек, восторженно, словно ребенок, впитывал в себя народный белорусский мелос, как он слушал и торопливо записывал чудесные песни, которые нам дарили старики и старушки. А потом все повторял: «Боже мой, какое богатство, какое богатство!..» 

Александр Тиханович, народный артист Беларуси:

«Хотел бы сказать о главном. О том, что он сделал для всех музыкантов вокально-инструментальных ансамблей. В 1970 году, когда новоиспеченные «Песняры» во главе с Мулявиным впервые участвовали в IV Всесоюзном конкурсе артистов эстрады в Москве, жанр вокально-инструментальных ансамблей как таковой в Советском Союзе отсутствовал. В то время такие группы, как «Битлз», «Роллинг стоунз» и им подобные, да и сама электрогитара на сцене вызывали неприятие. Так вот, когда «Песняры» впервые приехали в Москву, они выступали в разделе «артисты-вокалисты». И здесь я хочу особо подчеркнуть, что именно высочайшее мастерство и безукоризненный вкус «Песняров» позволили потом официально узаконить в СССР жанр вокально-инструментальных ансамблей. 

И еще, конечно, заслуга Мулявина в том, что белорусский язык он своим искусством поднял на международный уровень, показал всему миру, что есть такое государство — Беларусь».

Владимир Ткаченко, гитарист, аранжировщик, заслуженный артист Беларуси, участник ансамбля «Песняры» (1977—1985 гг.): 

«В 1983 году у меня родилась дочь. Она была такой маленькой, что мы с женой буквально боялись до нее дотронуться — не то чтобы купать. А у Мулявина тогда уже был маленький сын Валерий, и, конечно же, Владимир Георгиевич имел кое-какой опыт по уходу за новорожденным. И вот представьте себе: каждый вечер в течение месяца в 22.00 Владимир Георгиевич со своей женой, Светланой Пенкиной, приезжали к нам и купали малышку. А самое главное, возиться с ней ему доставляло ни с чем не сравнимое удовольствие. Мне кажется, уже одно это его отношение к детям говорит о многом. Это был не только талантливейший музыкант, но и человек огромного сердца и тонкой души».

svirko@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter