Кантакты даюць плён

Расія зацікавілася вопытам па арганізацыі працы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чытачы ў Нацыянальнай бібліятэцы адчуваюць сябе ўтульна Па словах міністра культуры і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі Аляксандра Сакалова, канцэпцыя стварэння ў Расіі прэзідэнцкай бібліятэкі прадугледжвае пераасэнсаванне дзейнасці бібліятэчнай сістэмы ў цэлым. Канцэпцыя ахоплівае ўзроўні ад сельскіх бібліятэк да міжнародных, такіх, як, напрыклад, бібліятэка кангрэса ў Вашынгтоне. У гэтай сувязі расіяне вывучаць вопыт і напрацоўкі, якія назапашаны і ў Беларусі.

Міністр культуры і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі падчас нядаўняга знаходжання ў Мінску заўважыў, што Беларусь і Расія маюць двухбаковыя кантакты ў розных галінах культуры. Ёсць праекты, звязаныя з архіўнай, музейнай справай, выставачныя, бібліятэчныя праекты. Аляксандр Сакалоў таксама адзначыў, што ў Мінску падпісаны план мерапрыемстваў Міністэрства інфармацыі Беларусі і Міністэрства культуры і масавых камунікацый Расіі на 2007–2009 гады па рэалізацыі міжурадавага Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне друку.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter