Канкрэтыка падмацоўвае ўзаемадзеянне

Міністэрствы ўнутраных спраў Беларусі і Аўстрыі маюць намер падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве.
Міністэрствы ўнутраных спраў Беларусі і Аўстрыі маюць намер падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве.

Беларусь і Аўстрыя прапрацоўваюць праекты міжурадавых і міжведамасных пагадненняў аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамогі ў мытных справах, у галіне прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Акрамя таго, рыхтуецца да падпісання пагадненне аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі ўнутраных спраў дзвюх краін.
Па словах Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аўстрыі Аляксандра Сычова, беларускі і аўстрыйскі бакі сёння працуюць над канкрэтнымі пытаннямі развіцця профільнага ўзаемадзеяння паміж аўстрыйскім Міністэрствам унутраных спраў і беларускім Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях. Да прыярытэтных накірункаў развіцця двухбаковых адносін варта аднесці гуманітарнае супрацоўніцтва. “Мы цэнім намаганні аўстрыйскіх партнёраў па садзейнічанню ў мінімізацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. З удзелам аўстрыйскіх грамадскіх арганізацый рэалізавана нямала сумесных гуманітарных праектаў”, — адзначыў беларускі пасол у Аўстрыі.

Ганна Бандарчук
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter