Канікулы — цудоўная пара

На Магілёўшчыне гэтым летам адкрыецца больш за 600 лагераў

На Магілёўшчыне гэтым летам адкрыецца больш за шэсцьсот лагераў для школьнікаў.

Чарговы сезон дзіцячага адпачынку ў вобласці адкрыецца 3 чэрвеня. Асаблівасць яго ў тым, што атрадаў «па інтарэсах» стане больш. У падлеткаў будзе магчымасць выбраць лагер адпаведна сваім талентам і пажаданням: спартыўны, ваенна-патрыятычны, турысцка-краязнаўчы, экалагічны, інтэлектуальны альбо працоўны. Усяго плануецца адкрыць каля 115 профільных лагераў, 16 — стацыянарных і 25 — арандаваных.

— Дзеці тут змогуць адпачываць кругласутачна, — удакладніў начальнік абласнога прадстаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Анатоль Жыгуноў. — Акрамя таго, у рэгіёне будуць працаваць не менш за 500 лагераў дзённага знаходжання. Усяго за час летніх канікул плануецца аздаравіць 40 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter