Дарагі для многіх сэрцаў Мінск трапіў у дзясятку самых танных для пражывання замежнікаў гарадоў свету

Камфорт каштуе нядорага

Дарагі для многіх сэрцаў Мінск трапіў у дзясятку самых танных для пражывання замежнікаў гарадоў свету


Нью-ёркская кансалтынгавая кампанія Mercer апублікавала чарговы гадавы рэйтынг кошту жыцця для замежнікаў у розных гарадах свету. Мінск апынуўся ў дзясятцы самых танных гарадоў на планеце.



Ёсць прыемныя навіны і для нашых усходніх суседзяў. Масква, якая летась займала 9-е месца, але па дарагоўлі тамтэйшага жыцця, выйшла з першай дзясяткі ды апынулася на 50-м. Санкт-Пецярбург, які размяшчаўся ў 2014-м на 35-м па дарагоўлі месцы, у 2015-м трапіў на 152-е. Эксперты звязваюць гэта з паслабленнем рубля ў адносінах да даляра.

Спіс складзены на падставе параўнання ўзроўню жыцця і цэн у Нью-Ёрку з больш чым 200 гарадамі на пяці кантынентах. У прыватнасці, эксперты ацанілі кошт жылля, транспарту, харчавання, а таксама адзення і забаў. Гэта самае падрабязнае ў свеце параўнальнае даследаванне кошту жыцця выкарыстоўваецца пры разліку кампенсацый для супрацоўнікаў шматнацыянальных кампаній ды ўрадавых устаноў, якія працуюць за мяжой.

Самым дарагім горадам трэці раз запар становіцца сталіца Анголы Луанда. Далей размясціліся Ганконг, Цюрых, Сінгапур і Жэнева. У дзясятку самых дарагіх гарадоў патрапілі таксама Шанхай, Пекін, Сеул, Берн і сталіца Чада Нджамена. Цікава, што ў выніку абясцэньвання мясцовых валют да амерыканскай значна аселі ў рэйтынгу дарагоўлі пражывання і некаторыя гарады Цэнтральнай Еўропы. Але такому “паніжэнню” людзі, натуральна, толькі радуюцца.

Мілана Лявонава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter