11 марта в Париже начнутся I Белорусские театральные сезоны

Камедыя на пачастунак

Дні беларускай культуры ў Францыі сталі ўжо традыцыйнымі. Гэтай вясной іх упрыгожаць І Беларускія тэатральныя сезоны ў Парыжы. Занавес грандыёзнага міжнароднага праекта адкрые 11 сакавіка заслужаны калектыў нашай краіны Тэатр-студыя кінаакцёра. Ён прадставіць спектакль “Лёгкага жыцця ніхто не абяцаў” па п’есе вядомага французскага драматурга Жана-Клода Іслера.

Гэта сапраўдная французская камедыя палажэнняў, якая падрабязна разглядае праблемы няроўных любоўных раманаў. Па сюжэце п’есы, у галоўнага героя раман з яго студэнткай. А студэнтка — аднагодка і сяброўка яго дачкі, — маладзейшая амаль на 30 гадоў. Адначасова былая жонка галоўнага героя закахалася ў маладога чалавека, які ўдвая маладзейшы за яе. А дачка галоўнага героя закруціла раман з дарослым мужчынам... Як і мае быць у камедыі палажэнняў, бацька прымае жаніха дачкі за любоўніка жонкі, а жонка прымае таго ж жаніха за любоўніка былога мужа і гэтак далей. Усе вымушаны хлусіць адзін аднаму, што часта здараецца, калі прыходзіцца хаваць у ванным пакоі то аднаго нежаданага госця, то другога.

Вядома, французам добра вяжомы сюжэт п’есы свайго папулярнага суайчынніка. Але тое, як гэту гісторыю расказваюць беларускія артысты, парыжскія тэатралы ўбачаць упершыню. Спектакль пакажуць на рускай мове з французскімі тытрамі ў адным з найбольш знакамітых тэатраў Парыжа Adyar, які быў заснаваны ў 1914 годзе.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter