Каляровыя ўяўленні пра кантынент

На Лацінскую Амерыку творча паглядзелі беларускія мастакі“З любоўю да Лацінскай Амерыкі” — так называецца чарговая выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі. Мастацкі праект рэалізаваны пры падтрымцы Ганаровага консула Рэспублікі Перу, пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь і Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара. Намеснік дырэктара музея Ніна Калымага адзначыла, што жывапісныя, графічныя і скульптурныя работы Уладзіміра Злянко, Андрэя Пяткевіча, Юрыя Анушкі, Васіля Зянько, Аляксея Хацкевіча, братоў Паўла, Аляксандра і Антона Шапо напоўнены пазітыўнай энергіяй і распавядаюць пра далёкія сонечныя краіны. Творы розныя па тэхніцы выканання, каларыстыцы, але ўсе іх аб’ядноўвае любоў да Лацінскай Амерыкі, найперш да Венесуэлы, Перу і Чылі.
Госць з Венесуэлы на выставе “З любоўю да Лацінскай Амерыкі”На Лацінскую Амерыку творча паглядзелі беларускія мастакі
“З любоўю да Лацінскай Амерыкі” — так называецца чарговая выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі. Мастацкі праект рэалізаваны пры падтрымцы Ганаровага консула Рэспублікі Перу, пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь і Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара. Намеснік дырэктара музея Ніна Калымага адзначыла, што жывапісныя, графічныя і скульптурныя работы Уладзіміра Злянко, Андрэя Пяткевіча, Юрыя Анушкі, Васіля Зянько, Аляксея Хацкевіча, братоў Паўла, Аляксандра і Антона Шапо напоўнены пазітыўнай энергіяй і распавядаюць пра далёкія сонечныя краіны. Творы розныя па тэхніцы выканання, каларыстыцы, але ўсе іх аб’ядноўвае любоў да Лацінскай Амерыкі, найперш да Венесуэлы, Перу і Чылі.
Першы сакратар пасольства Венесуэлы і каардынатар Цэнтра лацінаамерыканскай культуры імя Сімона Балівара ў Мінску Херарда Эстрада ад імя пасла Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяса Нуньеса падзякаваў ініцыятарам, удзельнікам выставы, падкрэсліў: культура садзейнічае яднанню народаў. А Ганаровы віцэ-консул Рэспублікі Перу Мігель Мантаньес Відаль распавёў пра ўклад цывілізацый інкаў, майя і ацтэкаў у развіццё сусветнай культуры.
Што цікавага на выставе? Аляксандр Шапо, робячы “Чорны дождж”, выкарыстаў дрэва, латунь і пясчанік, а “Партрэт брата” зрабіў з дрэва і цвікоў. “Выкананне жаданняў” Юрыя Анушкі — з бронзы і граніту. У працах цікавы падбор колераў: адценні жоўтага, чырвонага, зялёнага, блакітнага, карычневага. Пэўна, гэта колеры раслін, сонца, сухой зямлі і гарачага паветра. Людзі на палатне Васіля Злянко заплюшчыўшы вочы прыслухоўваюцца да мелодыі ветру. Старыя фотаздымкі з выявамі “герояў рэвалюцыі” праглядваюцца ў працы Антона Шапо. Побач — карціны Уладзіміра Злянко “Прадавец паветра”, “Прадавец зямлі” і “Прадавец жыцця”. Спроба ўявіць жыхароў Лацінскай Амерыкі. Карціна “Шаман” Андрэя Пяткевіча зараджае жыццёвай энергіяй. Аляксей Хацкевіч у творы “Знікаючая аўтэнтыка” паказвае людзей як частку прыроды.
Парадокс у тым, што самі мастакі ў Лацінскай Амерыцы не былі. І ўсе вобразы яны стваралі паводле свайго ўяўлення, палёту фантазіі. На вернісажы гучалі вершы, выступіла група фальклорнага танца “Йаладна Марэна”. Дарэчы, на выставе кожны з гасцей атрымаў падарунак: невялікую стылізаваную бандэроль з наборам паштовак, якія будуць нагадваць пра заакіянскія дзівосы, дапамогуць вяртацца ў Лацінскую Амерыку. Блізкую нам яшчэ і таму, што там, жылі і працавалі нашы суайчыннікі Ігнат Дамейка і Канстанцін Ельскі. Яны шмат зрабілі на карысць Чылі, Перу і Гвіяны, абаранялі ад пераследаў іх насельнікаў — чырванаскурых “братоў-індзейцаў”.

Людміла Малей
На здымку:
Госць з Венесуэлы на выставе “З любоўю да Лацінскай Амерыкі”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter