Каляндар як сістэма вымярэння часу

Аснову сямейна-родавага календара складаюць важнейшыя рытуальна-абрадавыя комплексы жыццёвага кола чалавека: нараджэнне, вяселле і пахаванне. На першы погляд можа падацца, што гэтыя складаныя абрады гарманічна ўключаны ў структуру храналагічнага календара. Аднак на самай справе яны складаюць самастойную сістэму ўпарадкавання часу, якая знаходзіцца ў даволі складаных узаемаадносінах з ім. Адзначым толькі найбольш прынцыповыя рысы ўзаемных стасункаў паміж календаром сямейна-родавым і храналагічным.

(Працяг. Пачатак у № 240—242.)
Сямейна-родавы каляндар
Аснову сямейна-родавага календара  складаюць важнейшыя рытуальна-абрадавыя комплексы жыццёвага кола чалавека: нараджэнне, вяселле і пахаванне. На першы погляд можа падацца, што гэтыя складаныя абрады гарманічна ўключаны  ў структуру храналагічнага календара. Аднак на самай справе яны складаюць самастойную сістэму ўпарадкавання часу, якая знаходзіцца ў даволі складаных узаемаадносінах з ім. Адзначым толькі найбольш прынцыповыя рысы ўзаемных стасункаў паміж календаром сямейна-родавым і храналагічным.
Самы строгі характар узаемаадносін склаўся паміж рытуальна-абрадавым комплексам, які суправаджае смерць і пахаванне чалавека, і паўсядзённа-побытавым і святочна-абрадавым храналагічным календаром. Смерць чалавека не спыняла працоўную дзейнасць сям’і памерлага і яго роду, але цалкам забараняла ўдзел ва ўсіх святочных мерапрыемствах. На працягу наступнага года  сям’я была ў стане жалобы, аб чым сведчыла нават адзенне іншага колеру. 
Нараджэнне чалавека было пазначана на храналагічным календары яшчэ адной святочнай падзеяй, але на працягу першага года зямнога існавання дзіцяці  на паводзіны яго маці накладвалася вялікае мноства самых розных па характары рэгламентацый. Адной з іх з’яўляецца забарона наведваць храм на працягу сарака дзён пасля родаў.
На працягу апошняга тысячагоддзя склаліся свае адносіны паміж храналагічным календаром і народным вяселлем. Сталася так, што яно вымушана было падпарадкоўвацца шматлікім заканамернасцям храналагічнага календара і прыстасоўвацца да яго культуралагічных і рэлігійных рэгламентацый. Далёка не ўвесь каляндарны год лічыўся аднолькава спрыяльным для святкаванняў вяселляў. Вядома, што вянчанне ў храме не дазвалялася на працягу чатырох доўгатэрміновых пастоў. Акрамя таго, у народнай традыцыі існавала перасцярога спраўляць вяселлі тады, калі Месяц знаходзіўся ў апошняй чвэрці, на збыце і інш. 
(Заканчэнне будзе.)
 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter