Каляндар як сістэма вымярэння часу

Хрысціянскі каляндарУ 988 годзе адбылося хрышчэнне ў Дняпры старажытных кіяўлян, і з таго часу пачалося паступовае пашырэнне хрысціянскай веры на землях усходніх славян. Прадстаўнікі новай веры неслі з сабой не толькі новыя духоўныя каштоўнасці, але і новую гісторыю існавання чалавецтва на зямлі, новую сістэму ўпарадкавання часу, прынцыпова іншую сімволіку лікаў (напрыклад, у славян найбольш пашыранымі былі лікі 2, 3, 9, 12, 40, хрысціянства прынесла традыцыю ўшанавання ліку 7, а таксама негатыўнае стаўленне да ліку 13) і сімволіку колераў. Новая вера прынесла і зусім іншае разуменне часу.

(Працяг. Пачатак у № 240.)

Хрысціянская традыцыя ўнесла прынцыповыя змены як у сістэму каляндарнага вымярэння часу, так і ў асэнсаванне яго пачатку, развіцця і заканчэння. Па-першае, адзінай кропкай пачатку адліку часу на зямлі стаў дзень нараджэння Ісуса Хрыста. Замест эры ад Стварэння свету з’явілася эра ад Нараджэння Хрыстова. Нядаўна ўсё чалавецтва адзначыла выключны для зямнога  жыцця юбілей — 2000 год з дня нараджэння Хрыста.
Па-другое, калі ў старажытнаславянскім календары  пазначаліся галоўныя падзеі ў гадавым руху сонца па небасхіле, то асноўныя святы хрысціянскага календара адпавядалі важным падзеям у жыцці Ісуса Хрыста і Дзевы Марыі. Напрыклад, Нараджэнне Хрыстова, Стрэчанне, Богаяўленне, Уваскрэшанне, Узнясенне...
У выніку атрымалася карціна больш складанага асэнсавання часу: кожны год утрымліваў унутраны рытм паўтаральнасці, але разам з тым кожны поўны цыкл згаданых падзей зямнога і нябеснага жыцця Багародзіцы і Богачалавека крок за крокам аддаляў чалавецтва ад нанава прынятага акта першастварэння свету — Нараджэння Хрыстова.
(Працяг будзе.)

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter