Каля вады і без рыбы

На пасяджэннi Вiцебскага аблвыканкома ў лiку самых злабадзённых праблем абмяркоўваўся стан дзейнасцi, калi так можна сказаць, «блакiтнай нiвы» рэгiёна. Вывады несуцяшальныя. З паўночных азёр i рэк у першым квартале здабыта толькi 30 тон прадукцыi – 65 працэнтаў да мiнулагодняга ўзроўню.
Апраўданне кiраўнiкоў рыбгасаў, што лiквiдацыя рэспублiканскага органа ўпраўлення галiной Дзяржрыбгаса таму прычынай – курам на смех. Як быццам ад колькасцi начальства залежыць багацце рыбнай папуляцыi на водных абшарах! А калi называць рэчы сваiмi iмёнамi, то рыбаводства на Вiцебшчыне проста дайшло да крытычнага стану. Няма за што закупляць камбiкармы i зарыбляць вадаёмы, нарошчваць пагалоўе водных насельнiкаў. Аблвыканком палiчыў мэтазгодным распрацаваць сур’ёзную праграму выратавання рыбаводства i яго прадпрыемстваў у рэгiёне. Не выключана, што рыбгасы могуць выйсцi з рэспублiканскага падпарадкавання ў абласную камунальную уласнасць. І гэта куды больш дзейсна, чым аказваць галiне разавыя фiнансавыя iн’екцыi, якiя бясследна знiкаюць, нiбы вада ў рэшаце.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter