Калi ўсе дома

У Брэсце хутка адкрыецца другі дзіцячы дом сямейнага тыпу

Другі дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыецца ў Брэсце ў канцы студзеня — пачатку лютага.

Яго пабудавалi ў раёне дзяржтэхунiверсiтэта. Зараз там завяршаюцца падрыхтоўчыя работы. Аддзел адукацыі рыхтуе бацькоў-выхавальнікаў да новых абавязкаў.

Такія дамы разлічаны на тое, каб у іх разам з бацькамі пражывала ад 8 да 10 прыёмных і родных дзяцей.

Першы дзіцячы дом сямейнага тыпу з’явіўся ў Брэсце год таму. У перспектыве ў рэгіёне плануецца стварыць яшчэ некалькі такiх дамоў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter