Лечыць не вада, а вера

Калі паўсюль — Іардан

Ёсць святы і абрады, якія ў наш час засталіся толькі ў асобных рэгіёнах і нават вёсках. Але ж гэта ні ў якім разе не датычыцца Вадохрышча — так яшчэ называюць у Беларусі Хрышчэнне Гасподняе. І хаця гэта свята займае адметнае месца ў калядным народным календары, аднак у большай ступені яно, бясспрэчна, рэлігійнае і ўваходзіць у лік дванадзясятых свят, якія асабліва шануе Праваслаўная царква.


Адзначаецца Вадохрышча 19 студзеня — паводле Евангелля, у гэты дзень на рацэ Іардан адбылося хрышчэнне Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем. А пачынаецца свята яшчэ надвячоркам 18 студзеня. У храмах праводзяцца святочныя літургіі і таінства асвячэння вады. На рэках і азёрах у лёдзе (калі ён ёсць) высякаюць палонкі ў выглядзе крыжа, і гэтыя месцы называць іардань. Многія тройчы акунаюцца ў спецыяльных купелях, пабудаваных каля храмаў і крыніц. Лічыцца, што ад такога купання немагчыма захварэць нават у самы люты мароз, наадварот, усе хваробы як рукой здыме. Аднак не толькі дактары, але і святары не раяць гэта рабіць людзям з рознымі хранічнымі захворваннямі. Ад рэзкага перападу тэмператур можа падскочыць крывяны ціск, не вытрымаць сэрца.

Трэба памятаць, што галоўнае — не прадэманстраваць некаму сваю паказную храбрасць, а памятаць пра вялікі сакраментальны сэнс гэтай падзеі. Больш важна папрысутнічаць на царкоўнай службе. І дастаткова набраць бутэльку ці слоік святой вады. Некаторыя ж назапашваюць яе ў вялікай колькасці. Навошта?..

Віктар ЛЮБІМАЎ

Фота Максіма ВЕЧАРА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter