Незвычайныя танцы ў Клубе гiстарычнай рэканструкцыi “Люцэрн” вывучаюць па старажытных фрэсках

Калейдаскоп майстэрства

Цікавасць да мінулага — адметная рыса людзей культурных і адукаваных. Пра тое я з радасцю згадвала ўвесну, калі трапіла на даволі незвычайную імпрэзу ў Мiнскi дзяржаўны палац дзяцей i моладзi. Цэлы калейдаскоп сярэднявечных танцаў на тым карнавале пашчасціла пабачыць!


Незвычайныя танцы ў Клубе гiстарычнай рэканструкцыi “Люцэрн” вывучаюць па старажытных фрэсках

Проста дзіву даешся: і як гэта такая экзатычная культура, якая ўжо набывае ў мінскіх культурна-моладзевых колах сваіх прыхільнікаў, тут прыжылася? Старадаўнiя матывы Заходняй i Усходняй Еўропы злiлiся ў маляўнiчую рапсодыю на Фларэнцiйскiм карнавале. Уяўляеце: Фларэнцiйскiм! Традыцыйны баль сабраў такіх незвычайных асобаў: галантных рыцараў сярэдневякоўя, загадкавых какетак рэнесансу і нават вельмі эксцэнтрычных персанажаў з літаратурных твораў стылю фэнтэзi.

А што за танцы былі! Рытмiчная гальярда змянялася строгай чорнай алемандай, шпаркi бранль — манерным друмулам Дракуле... Здаецца, я нічога не пераблытала? А ў перапынках памiж танцамi прысутныя спаборнiчалi яшчэ і ў спрытнасцi ў старадаўнiх забавах. Вы бачылі такое: “кошка” з завязанымi вачамi лавiла “мышак” — а ў іх званочкі-бразготкі-бубенчыкi на нагах. А прывязаныя да спiн сваiх “невiдушчых” кавалераў дзяўчаты падказкамі пракладалi ім шлях праз перашкоды. Шоу яшчэ тое!

Незвычайныя па ўдзельнiкi карнавала асвоілі на занятках у Клубе гiстарычнай рэканструкцыi “Люцэрн” пры вышэйзгаданым Палацы. Па словах аднаго з кiраўнiкоў клуба, Iрыны Салавей, больш за дваццаць гадоў аматары асвойваюць адноўленыя па запiсах цi фрэсках старадаўнiя танцы.  Выхаванцы клуба па жаданнi вывучаюць і майстэрства валодання мячом. Дарэчы, створаная на базе клуба зборная Беларусi па гiстарычным сярэдневяковым боі ўдзельнічае ў розных спаборніцтвах. І даволі паспяхова.

Нiна Шпакоўская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter