Калектыву дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”

Паважаныя сябры!Ад ўсяе душы віншую вас з 85-гадовым юбілеем Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.Створаная ў пачатку ХХ стагоддзя, яна з першых дзён існавання ўзяла на сябе функцыі галоўнага кнігасховішча, бібліяграфічнага, культурнага і сацыяпалітычнага цэнтра рэспублікі. Пройдзены калектывам бібліятэкі шлях — гэта ўзор самаадданага і шчырага служэння ідэалам дабра, гуманізму і асветы.

Нацыянальная бібліятэка з’яўляецца невычэрпнай крыніцай інфармацыі, якая пастаянна папаўняецца, увасабленнем стваральнай сілы і інтэлекту нашага народа, а яе новы будынак — сапраўдным упрыгажэннем і сімвалам сталіцы, візітнай карткай краіны.
Жадаю супрацоўнікам бібліятэкі і яе чытачам моцнага здароўя, энергіі і далейшых працоўных дасягненняў. Няхай заўсёды вам спадарожнічае поспех у выкананні важнай грамадскай місіі на карысць Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
14 верасня 2007 года.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter