Калектыўны розум

Грамадскасць абмяркуе горадабудаўнічы праект Бел-Чайна-таўна

З 2-га да 16 красавіка грамадскасць будзе абмяркоўваць горадабудаўнічы праект у Смалявічах

На афіцыйным сайце Смалявіцкага райвыканкама размесцяць матэрыялы праекта «Генеральны план Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка».

Удзельнікі грамадскага абмеркавання атрымаюць магчымасць падрабязна азнаёміцца з ім, а таксама накіраваць пісьмовыя заўвагі і прапановы. У тым ліку і меркаванні пра найбольш рацыянальныя спосабы рэалізацыі праекта. А на 17 красавіка ў Доме культуры Смалявічаў запланавана сустрэча арганізатара і распрацоўшчыка генеральнага плана з зацікаўленай грамадскасцю.

Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк — гэта адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне з асобым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу і інвестыцыйнай прывабнасці. Канцэпцыя парка прадугледжвае стварэнне зручнай інфраструктуры для развіцця вытворчасці, істотныя падатковыя паслабленні для ўдзельнікаў праекта на дастаткова працяглы перыяд.

Парк будзе будавацца на тэрыторыі Смалявіцкага раёна на працягу 30 гадоў, агульная сума інвестыцый складае 5,6 млрд. долараў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter