Калавуравічы на варце.

Я жонка палкоўніка-авіятара. Маладзенькай выйшла замуж, і даў нам Бог, як цыганам, адзін лёс — дарогу. Колькі ваенных гарнізонаў змянілі адзін за другім! Але заўсёды душа была на малой радзіме — у вёсцы Калавуравічы Пінскага раёна, прыгожай вясной, багатым летам і шчодрай восенню. Мяне цікавіць, адкуль пайшла яе назва.Ніна ГОРГУЛЬ, Мінск

Я жонка палкоўніка-авіятара. Маладзенькай выйшла замуж, і даў нам Бог, як цыганам, адзін лёс — дарогу. Колькі ваенных гарнізонаў змянілі адзін за другім! Але заўсёды душа была на малой радзіме — у вёсцы Калавуравічы Пінскага раёна, прыгожай вясной, багатым летам і шчодрай восенню. Мяне цікавіць, адкуль пайшла яе назва.
Ніна ГОРГУЛЬ, Мінск

— Вёска Калавуравічы адносіцца да ліку старажытных беларускіх паселішчаў. Яна ўпершыню ўпамінаецца ў прывілеі Жыгімонта I Старога ў 1524 годзе як вотчына роду Калавураў. На старажытны характар назвы ўказвае яе фінальная частка -ічы. Падобныя назвы ўзнікалі яшчэ ў перыяд існавання вялікасямейнай абшчыны.
Найменні на -ічы ў той час з’яўляліся формамі множналікавых імён або імён-мянушак, што абазначалі пэўны родавы калектыў. У працэсе сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства адбываўся падзел сямейнай абшчыны, з адной вялікай сям’і ўтвараліся вялікія і малыя групы сямей, якія насілі агульнае патранімічнае імя, утворанае ад уласнага імені галавы сям’і. Такім чынам, у аснове назвы вёскі Калавуравічы ляжыць імя-мянушка агульнага продка роду або заснавальніка паселішча — Калавур.
Калі ўлічыць тэрыторыю лакалізацыі прозвішча Калавур (Піншчына і Століншчына) і гістарычныя факты (менавіта на землі Берасцейскага ваяводства ў выніку сумеснага паходу Вітаўта і Тахтамыша пад Азоў у 1397 годзе была пераселена вялікая колькасць татар), то можна меркаваць, што прозвішча Калавур узыходзіць да татарскай мовы. Cлова “калавур” паходзіць з цюркскіх моў і з’яўляецца варыянтам слова “каравул” у значэннях група ўзброеных людзей, якія ахоўвалі што-небудзь, пост для аховы, стораж.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter