Каласы пад сярпом тваім

Дзве мастацкія імпрэзы ладзіліся ў Мінску да 175-х угодкаў нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага і 150-х угодкаў з часу антыцарскага паўстання 1863-1864 гадоўМастацкая выстава “Радзіма найвышэй за ўсё” прайшла ў Інстытуце культуры Беларусі: так супала, што знаходзіцца ён у мікрараёне Зялёны Луг, па вуліцы Кастуся Каліноўскага, 12. Былі прадстаўлены некаторыя з твораў, а ў самой “тэмы паўстання” ўзрост не менш як 150-гадовы. Вядомы факт: пасля расправы з барацьбітамі супраць самаўладдзя на падворку ля дома Францішка Багушэвіча ў Кушлянах была збудавана “Капліца памяці”. Гэта быў своеасаблівы помнік народнай драўлянай архітэктуры, плён творчасці ўдзельнікаў паўстання Міхала Эльвіра, Андрыёлі, Альфрэда Ромера, Казіміра Альхімовіча, іншых мастакоў тае пары.Тэма барацьбіта-патрыёта Кастуся Каліноўскага, паднятага ім паўстання была вельмі папулярнай, маштабнай у ХХ стагоддзі. Першыя вобразы героя ў выяўленчым мастацтве зрабіў разьбяр А. Грубэ, а жывапісец П. Сергіевіч у 50-я гады стварыў цэлую серыю выдатных палотнаў. У 70-80-х гадах над вобразам Каліноўскага працавалі такія вядомыя творцы, як З. Азгур, С. Герус, Л. Шчамялёў, А. Кашкурэвіч, Л. Гумілеўскі, А. Мара, М. Купава, П. Драчоў, В. Шматаў, У. Крукоўскі.
Кастусь Каліноўскі. Здымак 1862 г.Дзве мастацкія імпрэзы ладзіліся ў Мінску да 175-х угодкаў нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага і 150-х угодкаў з часу антыцарскага паўстання 1863-1864 гадоў
Мастацкая выстава “Радзіма найвышэй за ўсё” прайшла ў Інстытуце культуры Беларусі: так супала, што знаходзіцца ён у мікрараёне Зялёны Луг, па вуліцы Кастуся Каліноўскага, 12. Былі прадстаўлены некаторыя з твораў, а ў самой “тэмы паўстання” ўзрост не менш як 150-гадовы. Вядомы факт: пасля расправы з барацьбітамі супраць самаўладдзя на падворку ля дома Францішка Багушэвіча ў Кушлянах была збудавана “Капліца памяці”. Гэта быў своеасаблівы помнік народнай драўлянай архітэктуры, плён творчасці ўдзельнікаў паўстання Міхала Эльвіра, Андрыёлі, Альфрэда Ромера, Казіміра Альхімовіча, іншых мастакоў тае пары.Тэма барацьбіта-патрыёта Кастуся Каліноўскага, паднятага ім паўстання была вельмі папулярнай, маштабнай у ХХ стагоддзі. Першыя вобразы героя ў выяўленчым мастацтве зрабіў разьбяр А. Грубэ, а жывапісец П. Сергіевіч у 50-я гады стварыў цэлую серыю выдатных палотнаў. У 70-80-х гадах над вобразам Каліноўскага працавалі такія вядомыя творцы, як З. Азгур, С. Герус, Л. Шчамялёў, А. Кашкурэвіч, Л. Гумілеўскі, А. Мара, М. Купава, П. Драчоў, В. Шматаў, У. Крукоўскі.
Цікавай атрымалася выстава ў Інстытуце культуры Беларусі. Мікола Купава паказаў частку работ з серыі “Сейбіты вечнага”: “Атака. 1863”, “Кастусь Каліноўскі”, “У Сібір”. Віктар Маркавец маляваў малую радзіму героя. Гэта “Мастаўляны. Рэчка Свіслач” і “Мастаўляны. Радзіма Каліноўскага”, напісаў ён і “Від на Лукішкі” — месца пакарання героя, непадалёк у Вільнюсе там цяпер знаходзіцца будынак Галоўпаштамта. Уладзімір Крукоўскі прадставіў вядомы трыпціх “Кастусь Каліноўскі”, “Мужыцкая праўда”, “Паўстанне”. Алесь Мара ў творы “Лясная просека” паказаў месца збору паўстанцаў, яны ж ёсць і на дзвюх кампазіцыях Яўгена Куліка. Дэманстраваліся творы і іншых аўтараў.
На імпрэзе выступаў народны фальклорны гурт “Тутэйшая шляхта” з Беларускага дзяржуніверсітэта. Ён ствараў добры настрой, атмасферу мінулага. Пра значэнне асобы Каліноўскага, узначаленага ім паўстання ў гісторыі гаварылі рэктар Інстытута культуры Беларусі Іван Крук, прафесар Адам Мальдзіс, скульптар Валяр’ян Янушкевіч.
Яго нарачоная Марыя Ямант (стаіць злева) з сям’ёйУ той жа дзень у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у галерэі “Атрыум”, стартаваў культурна-асветніцкі праект “Люблю Беларусь”, таксама прысвечаны 175-м угодкам Кастуся Каліноўскага. Прычым святочную імпрэзу прафесар Адам Мальдзіс распачаў словамі, якімі віталі адзін аднаго шляхцічы ХІХ стагоддзя: ”Паважанае спадарства!”. Адам Іосіфавіч нагадаў, што ў паўстанні ўдзельнічала навуковая і культурная эліта краіны, у тым ліку Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Аляксандр Ельскі, Альгерд Абуховіч, Ян Чэрскі, Бенедыкт Дыбоўскі ды іншыя перадавыя людзі таго часу. Дарэчы, многія з іх былі сасланы ў аддаленыя расійскія рэгіёны, але і там праявілі сябе як, напрыклад, Ян Чэрскі, імя якога і цяпер носіць моцная беларуская суполка ў Іркуцку. А па Байкале ходзіць у экспедыцыі навуковы карабель “Бенедыкт Дыбоўскі”. Выступоўца выказаў думку, што ў паўстання была толькі адна памылка: яно было запозненае... Магчыма, усё склалася б інакш, калі б успыхнула яно на тры гады раней, да адмены прыгоннага права. Гісторыю, аднак, не зменіш.
На імпрэзе гаварылася, што незалежнасць Беларусі — гэта спраўджванне светлай мары рэвалюцыянера і рамантыка Кастуся Каліноўскага. Ён, аднак, не фармуляваў ідэю самастойнасці беларускай нацыі, гэта зрабіў Францішак Багушэвіч. А Каліноўскі, прадчуваючы непазбежнасць і заканамернасць такога ходу гісторыі, верачы ў свой народ, рэалізоўваў яе на практыцы. Падрыхтаванай, добра ўзброенай “ваеннай машыне” губернатара Мураўёва былі проціпастаўлены гонар і воля тых, хто мужна змагаўся з самадзяржаўем. Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі, сцвярджаюць гісторыкі, былі першым моцным і самасвядомым пакаленнем беларускай шляхты. І многія з тых, хто застаўся ў жывых, потым развівалі мастацтва і навуку ў Сібіры, Еўропе.
Гісторык Вячаслаў Шалькевіч аддаў шмат часу, збіраючы дакументы і вывучаючы старонкі біяграфіі Кастуся Каліноўскага. Ён упэўнены, што “Каліноўскі і паўстанцы — гэта вялікая спадчына Беларусі, гэта сотні юнакоў і дзяўчат, выхаваныя на ідэях рамантызму”. Вобраз змагара гістарычны і рамантызаваны адначасова, як, напрыклад, тое мы бачым у знакамітым рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Таму ён прывабны для дзеячоў розных відаў мастацтва. І дакранаючыся да яго — мы дакранаемся да сумлення, годнасці і лёсу ўсяго беларускага народа.
Зразумела, у наш плюралістычнай час такі складаны гістарычны персанаж як Каліноўскі падвяргаецца розным інтэрпрэтацыям. Часам нядобрасумленным. На імпрэзах ішла гаворка і пра гэта. І хай рэвалюцыйны дэмакрат К. Каліноўскі належыць і польскаму, і беларускаму народу, гэтак жа як мінская вуліца, названая яго імем, заўсёды будзе нагадваць пра складаныя і трагічныя перыпетыі ХІХ стагоддзя. Самая няўдзячная справа — казалі навукоўцы — перапісваць гісторыю ва ўгоду чарговай палітычнай кан’юнктуры.

Іван Бяляцкі, супрацоўнік Інстытута культуры Беларусі

На здымках:
Кастусь Каліноўскі. Здымак 1862 г.
Яго нарачоная Марыя Ямант (стаіць злева) з сям’ёй
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter