«Калі ж кароў карміць кораньплодамі...»
11.10.2012 16:11:06
Гісторыя развіцця сельскай гаспадаркі ў Беларусі — гэта гісторыя асветы і ўкаранення навуковых ведаў у паўсядзённы лад жыцця селяніна
АНАЛІЗ кнігазбораў раздзела «Аграрнай кнігі XIX — пачатку XX ст.» Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі сведчыць, што ў канцы 20-х гадоў большасць вучоных-аграрыяў займаліся вырашэннем надзвычай складанай праблемы: павелічэнне дабрабыту сялян за кошт укаранення высокапрадукцыйных і высокадаходных відаў раслін. Адным з важных накірункаў у гэтай дзейнасці было павелічэнне пасеваў буракоў і рэпы. У серыі «Сялянская бібліятэка» гэтаму нават быў прысвечаны асобны выпуск — «Буракі, бручка і рэпа ў полі». Гэты практычны даведнік і сёння з’яўляецца цікавым дакументам укаранення ў практычнае жыццё аграрных ведаў на Беларусі.
Даволі дзіўна сёння чытаць, як шмат месца адводзілася запэўніванню сялян вырошчваць буракі, якія на сённяшні дзень з’яўляюцца адной з асноўных сельскагаспадарчых культур: «Зімою ж каровы стаяць у хляве, і галоўным кормам з’яўляюцца сена і салома, а дзякуючы гэтаму і малака яны даюць мала. Калі ж кароў карміць зімою кораньплодамі, якія заменьваюць сабою траву, каровы малака будуць даваць больш. Вось на гэтай падставе кораньплоды і завуць малакагонным кормам. Акрамя таго, даючы жывёле кораньплоды, прыдзецца сена і саломы даваць менш». «Акрамя таго, кораньплоды ў першай палове лета, калі дажджоў бывае менш, яшчэ невялікія і добра пачынаюць расці ў другой палове лета, калі дажджоў у Беларусі звычайна бывае болыш. Значыць, кораньплоды захоўваюць скаціну ад галадухі і ў гады недароду».
Але, безумоўна, найбольшую цікавасць выклікаюць практычныя парады па вырошчванні буракоў. Ці ўсе з вас ведаюць, як адрозніць добрае насенне буракоў ад дрэннага: «Добрае насеньне павінна мець сьветла-жоўта-буры колер; цёмна-буры колер паказвае, што насеньне пустое, а брудна-зялёны колер мае насеньне недасьпелае. Перад пасевам
Між іншым, кніга ўтрымлівае багата інфармацыі пра арыгінальныя спосабы захавання ўраджаю,барацьбу са шкоднікамі ў полі, правіламі выкормлівання скаціны.
Запаветы кнігі застаюцца актуальнымі і сёння: «Зазначым, што жывёлагадоўля на Беларусі зьяўляецца адной з галоўных галін сельскае гаспадаркі. 3 поспехам разводзіць жывёлу і мець ад яе даход мажліва толькі ў тым разе, калі гаспадарка мае многа корму, які дае магчымасьць атрымліваць больш малака».
Як бачна, вывучаючы гісторыю друкаванага слова, можна не толькі задаволіць гістарычную цікавасць, але і атрымаць вельмі карысныя парады ад продкаў па вядзенні гаспадаркі.
Дзмітрый БАБАРЫКА, загадчык аддзела абслугоўвання Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі