Калі здзяйсняюцца мары

Спявачка з Жодзіна Надзея Чарнушэвіч вярнулася з украінскага конкурсу “Мары насустрач” з галоўным прызам — пуцёўкай у Балгарыю, на фестываль “Славянскі вянок”Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Мары насустрач” праходзіў у Кіеве. Каля 200 юных артыстаў з краін блізкага і далёкага замежжа дэманстравалі свае таленты ў спевах, танцах, арыгінальным жанры. А кіеўскі фэст — гэта не толькі творчы конкурс, але і магчымасць заявіць пра сябе, знайсці новых сяброў, наблізіцца да здзяйснення сваіх мараў. З перамогай вярнулася ў родны горад Жодзіна Надзея Чарнушэвіч. У дзяўчыны ўнікальны голас, які спецыялісты называюць народным.
Спявачка Надзея ЧарнушэвічСпявачка з Жодзіна Надзея Чарнушэвіч вярнулася з украінскага конкурсу “Мары насустрач” з галоўным прызам — пуцёўкай у Балгарыю, на фестываль “Славянскі вянок”
Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Мары насустрач” праходзіў у Кіеве. Каля 200 юных артыстаў з краін блізкага і далёкага замежжа дэманстравалі свае таленты ў спевах, танцах, арыгінальным жанры. А кіеўскі фэст — гэта не толькі творчы конкурс, але і магчымасць заявіць пра сябе, знайсці новых сяброў, наблізіцца да здзяйснення сваіх мараў.
З перамогай вярнулася ў родны горад Жодзіна Надзея Чарнушэвіч. У дзяўчыны ўнікальны голас, які спецыялісты называюць народным. Была на фэсце з вучаніцай і яе педагог па вакале, кіраўнік вакальнага гуртка ў Жодзінскай жаночай гімназіі Ларыса Шышляннікава.
Расказваючы пра тое, як няпроста далася перамога ў Кіеве, колькі прыйшлося пахвалявацца, Надзея Чарнушэвіч прызналася, што яна марыць стаць прафесійнай спявачкай, выступаць на вялікай сцэне.

Пятро Лодкін
На здымку:
Спявачка Надзея Чарнушэвіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter