Калі збіраць гаючыя травы.

Трава сімвалізавала падпарадкаванасць у адносінах паміж людзьмі (узгадайце: “упаду к нагам, як трава пакошана”). Акрамя таго, траву ў народнай культуры лічылі сімвалам ціхага шэпту і малітвы: “чуваць, як трава шапоча”. У перыяд з 7 чэрвеня па 7 ліпеня лекары збіралі гаючыя расліны (травы). Лічылася, што найбольшай лекавай сілай травы і карэнне валодаюць менавіта ў дні летняга сонцастаяння: “калі сонейка аддае ўсю моц матухне-зямельцы, а потым сыходзіць на пакой”.

  • Людзей, якія валодалі майстэрствам лячыць з дапамогай траў, звалі знахарамі, траўнікамі, зялейнікамі, травазнямі. Цікава, што ў перакладзе з грэчаскай мовы тэрмін “фармаколаг” азначае “знахар”. Знахары перадавалі свае сакрэты з пакалення ў пакаленне, сваім нашчадкам.
  • Працаёмкая апрацоўка лекавых раслін (збіранне на досвітку ці ўначы, сушка, вымочванне, пераціранне і г.д.) патрабавала пэўных навыкаў і здольнасцей, ад якіх залежаў эфект уздзеяння на хворага чалавека.
  • Калі вы звяртаецеся па дапамогу да народных лекараў, трэба ведаць, што знахар ніколі не аддасць вам лекавы сродак (настой ці парашок) у “сваім” посудзе. Неабходна з сабой прынесці ёмістасць, куды яго можна перасыпаць ці пераліць.
  • Лічыцца, што за атрыманыя лекі нельга казаць “дзякуй”, інакш іх ужыванне не дасць станоўчых вынікаў.
  • Сцвярджалася, што на Купалле травы становяцца асабліва чарадзейнымі. Прычым яны валодаюць не толькі добрай (станоўчай), але і адмоўнай энергетыкай. З дапамогай адных зёлак можна паставіць на ногі паміраючага   чалавека, а іншымі травамі — забіць, сурочыць чалавека і хатнюю жывёлу, па-сварыць людзей і г.д.
  • Народныя знахары былі ўпэўнены, што ў кожнага чалавека ёсць свая расліна-лекар. Яе можна знайсці толькі з дапамогай асабістай інтуіцыі. Для гэтага неабходна з усёй безлічы раслін абраць тую, якая вам бліжэй да сэрца, паважаць і даглядаць яе, і расліна ў цяжкі для вас час дапаможа.
  • Такую расліну можна знайсці не абавязкова ў садзе ці на агародзе, але нават і ў гарадской кватэры. Нездарма траўнікі раяць паліваць пакаёвыя расліны з наступнымі словамі: “Сад мой райский пред Богом мал, чтобы с Божьей помощью не пропал. Аминь”.
  • Прыкмячалі, калі травы раніцай моцна  пахнуць — будзе дождж.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter