Калі закоціцца зорка...

Лічылася, што 5 лютага, як і на Ільва Катаніка (5 сакавіка), нельга глядзець на падаючыя зоры: гэта дрэнная прыкмета, якая прадказвала хуткую смерць. Па павер’ях славян, кожны чалавек мае на небе сваю зорку. Пра падаючую зорку казалі: «Чыясьці душа закацілася», хрысціліся і казалі: «Царства нябеснае!»

Сярод традыцыйных уяўленняў славянскіх народаў аб пабудове свету займалі спосабы і сродкі атрымання інфармацыі аб смерці чалавека. На нядобрае варажылі самыя розныя рэчы ці непрадбачаныя з’явы:
* калі чалавек дакладна чуў, як яго паклікалі па імені, але пры гэтым не бачыў таго, хто яго клікаў;
* лясная птушка (сава, пугач), якая залятала ў вёску. Калі яна садзілася на страху хаты, чакалі смерці гаспадара той хаты; калі яна сядала на дрэва ці царкву (нічыё месца) -- чакалі мор, эпідэмію ці іншыя нястачы, у выніку якіх можа пацярпець вялікая колькасць людзей;
* калі птушка (часцей за ўсё ластаўка) рэзка грукне ў ваконную шыбу ці заляціць у хату;
* калі сабака доўга вые, апусціўшы галаву да зямлі, ці выкапаў у садзе вялікую яміну;
* калі нечакана ў хаце разаб’ецца ікона або люстэрка;
* калі труна для памерлага зроблена не па яго памерах (малая ці вялікая)---- калі ногі памерлага доўгі час застаюцца цёплымі;
* калі чалавек памёр з адкрытымі вачыма;
* калі гадзіннік б’е адначасова з пахавальным звонам;
Ёсць людзі, якія вельмі пакутуюць з-за свайго страху смерці, марнеюць самі і іх родныя. Лічылася, што, каб пазбавіць іх ад гэтага, трэба ўзяць дробку шэрага маку, замовіць яго на збыта і абсыпаць галаву гэтага чалавека:
«Анёл мой зямны, будзь са мной Божай (ым) рабой (м) (імя). Здымі страх смерці зброяй вечнага жыцця, імем Бога. Амін».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter