Калі вясна не за гарамі

У некаторых рэгіёнах Беларусі на Масленічны тыдзень качаюць калоду, а на Лельчышчыне ладзяць абрад “Чырачка”На прысвятак Агаты 18 лютага (у каталікоў — 5 лютага) асвячалі хлеб з соллю, які затым натыкалі карове на рогі: “каб не баялася ўрокаў”. Гэты хлеб таксама захоўвалі ў хаце “ад пажару”.
Весела гукаюць вясну і заклікаюць чырачку ў вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёнаУ некаторых рэгіёнах Беларусі на Масленічны тыдзень качаюць калоду, а на Лельчышчыне ладзяць абрад “Чырачка”
На прысвятак Агаты 18 лютага (у каталікоў — 5 лютага) асвячалі хлеб з соллю, які затым натыкалі карове на рогі: “каб не баялася ўрокаў”. Гэты хлеб таксама захоўвалі ў хаце “ад пажару”.
24 лютага Аўлас — свята жывёлы — каровіна і конскае. У гэты дзень у царкве ставяць свечкі за здароўе свойскай жывёлы. Даўнейшы, язычніцкі адпаведнік гэтага свята — Валосага, ён прыпадае на Крывы чацвер Масленічнага тыдня. Напярэдадні Масленіцы памінаюць продкаў, і ўвесь тыдзень называецца: Дзедаў або Памінальніца.
Сёлета Масленіца — з 20 па 26 лютага. Раней у такі час каталіся на санях, санках з горак — на доўгі лён. Цяпер гэтае свята ў асноўным ладзіцца культработнікамі. На жаль, многія цікавыя беларускія абрады, якія спраўляліся раней, забытыя. У некаторых рэгіёнах яшчэ застаўся звычай цягаць на Масленіцу калодку — напамінаць халастым хлопцам, што яны яшчэ не ажаніліся. Як на калодзе нічога не вырасце, быццам згадвае грамада, так і нежанаты хлопец можа застацца без нашчадкаў, калі своечасова не знойдзе сабе пару. Тых жанчын, якія нагадваюць яму, што трэба хутчэй рабіць выбар, ён абавязаны пачаставаць: можа, нечым дапамогуць…
На Тураўшчыне ў апошні дзень Масленіцы спраўляецца абрад “Гу, вясна!” Дарослыя выпраўляюць дзяцей на стог або якое іншае высокае месца з вузлікамі, у якіх пачастункі — вараныя яйкі, піражкі, масла, белы сыр. Гэта ўсё дзеці з’ядаюць, пры тым б’юцца яйкамі, спяваючы разам з матулямі і бабулямі, заклікаюць птушак: “Цілівоз, цілівоз, кідай сані, бяры воз!”
А ў Лельчыцкім раёне Гомельшчыны, напрыклад, у вёсцы Тонеж, і цяпер жывы абрад “Чырачка”. Там пякуць печыва ў выглядзе качачкі і ідуць на гару клікаць гэтую птушку, там жа качаюцца з гары, паляць вогнішча, а на ім спальваюць пудзіла Зімы, спяваюць песні-вяснянкі.

Рэгіна Гамзовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter