Калі цвыркун спявае...

Святы Іосіф — спявак гімнаў, які ўшаноўваецца ў гэты дзень, — у народным календары адпавядае сваёй назве тым, што з гэтага дня пачынаў спяваць жораў і падаваць голас цвыркун.

* У народзе прыкмячалі: “Калі цвіркун заспявае — час сеяць жыта”. 
* ”Всяк сверчок знай свой шесток” (“Не сунь носа не ў сваё проса”) — кажуць у народзе, уяўляючы сабе пэўны парадак у адносінах паміж людзьмі. На самай справе, цвыркун у разуменні ўсходніх славян быў сімвалам утульнасці, парадку і дабрабыту, “жывым ахоўнікам хаты”. Цвыркун — насякомае, якому падабаецца цяпло, таму ў зімовы час ён жыве бліжэй да цяпла: у балках і бярвеннях, з якіх складзена хата. 
* Калі цвыркун заводзіў сваю аднастайную песню, значыць, хаце нічога не пагражае, у сям’і ўсё добра. І наадварот, лічылася, калі сярод зімы цвыркуны пакідалі хату, гэта прадказвала няшчасце: пажар, смерць кагосьці са сваякоў. 
* Цвыркун — недатыкальнае насякомае. Паўсюдна лічылася, што забіць цвыркуна — забіць добры дух хаты, наклікаць бяду. У некаторых рэгіёнах лічылі, што забойства цвыркуна магло пацягнуць за сабой смерць каханага чалавека.
* Таксама ў гэты дзень праводзілі “агледзіны алешыны”, шукалі “жывы ствол для калодзежа”: трэба было прынесці ў хату некалькі галінак алешыны, якія былі неабходны для пошуку месца новага калодзежа. Мяркуецца, што гэтыя дзеянні тлумачыліся тым, што ў гэты дзень ушаноўваецца ікона “Жыватворная крыніца”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter