Калі спяваюць Маршалкі

Калі я накіроўваўся ў вёску Маршалкі Валожынскага раёна, то мяне адразу папярэдзілі: “Бабулькі ў нас баявыя, але надзвычай гасцінныя: будзе вам і чарка, і скварка, і песня!”. Прызнаюся, спачатку я быў настроены даволі скептычна, відаць, як і любы малады чалавек майго ўзросту: пенсіянеркі, ды яшчэ і спяваюць! Але калі сустрэўся з гэтымі бабулькамі, якія на працягу 35 гадоў збіраюцца разам у моманты радасці і жыццёвых нягод, калі пачуў, як яны спяваюць, — душа напоўнілася цеплынёй і любоўю. У іх песнях усё: павага да свайго мінулага, зямлі, традыцый краю, дый спевы іх літаральна праймаюць. Слухаеш і разумееш, што чуеш і адчуваеш.

Кажуць нам, што мы старыя,
Але душы маладыя,
І каб дома не чарсцвець,
Будзем заўжды песні пець!

Падпаіла петуха,
Пасадзіла курыцу,
Дзеда спаць я ўлажыла —
Ды хутчэй на вуліцу!

Беларуская старонка
Славіцца абрусамі,
Бульбай, салам, самагонкай
Ды хлапцамі русымі.

Ой, цалуйце мяне хлопцы,
Хоць разоў чатырыста —
У мяне такія губы,
Што не адтапырацца!

Весялей ты грай, гармонік,
Весяліся, публіка,
Хай за межамі празнаюць,
Як жыве рэспубліка!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter