Калі ўсе дома

У Лідскім раёне двухгадовае дзiця выпала з трэцяга паверха

Двухгадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха ў Лідскім раёне.

Як паведаміў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Лідскага РАУС Андрэй Кудзі, няшчасны выпадак адбыўся, калі бацькі выйшлі ў другі пакой, а старэйшы брат, які знаходзіўся побач з малой, загуляўся з камп’ютарам. Дзяўчынка самастойна адкрыла акно і выпала на вуліцу. На шчасце, засталася жывая.

Вядома, што на даны момант стан дзяўчынкі стабільны. Маці і бацька выхоўваюць траіх дзяцей: 12-гадовага хлопчыка і двух дзяўчынак — двух і трох гадоў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter