Калі развіваць, то разам

Педагогі СНД абмяркуюць пытанні павышэння якасці адукацыі

Педагогі дзяржаў — удзельніц СНД абмяркуюць пытанні павышэння якасці адукацыі.

Узгодненае разуменне якасці адукацыі, параўнальны аналіз асноўных тэндэнцый развіцця гэтай сферы, садзейнічанне стварэнню ўмоў для развіцця інтэграцыйных працэсаў, павышэнню ўзроўню прафесійнай мабільнасці педагогаў і многія іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца ў рамках III з’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў — удзельніц СНД, які пройдзе ў Мінску ў наступным годзе.

Плануецца, што ўдзельнікамі маштабнага мерапрыемства стануць вядомыя грамадскія дзеячы, прадстаўнікі органаў кіравання адукацыяй дзяржаў — удзельніц СНД, педагогі ўсіх узроўняў адукацыі, прадстаўнікі навуковай супольнасці.

Як распавёў намеснік міністра адукацыі Васіль Будкевіч, у ліку асноўных мэт з’езда — садзей-нічанне рэалізацыі грамадскіх педагагічных ініцыятыў, распаўсюджванне інавацыйнага педагагічнага вопыту ў масавай адукацыйнай практыцы, развіццё супрацоўніцтва па фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму ў рамках нацыянальных адукацыйных сістэм, вызначэнне эфектыўных шляхоў забеспячэння даступнай якаснай дашкольнай адукацыі ва ўмовах узаемадзеяння ўстаноў дашкольнай адукацыі і соцыуму.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter