Калі прачынаецца Сонца. Асаблівым рытуальным статусам надзелены ўсход сонца ці час непасрэднай блізкасці да яго (на золку) у дні вялікіх народных ці хрысціянскіх святаў.

Выключнымі лекавымі ўласцівасцямі валодала вада і раса вясенне-летняга цыкла святкаванняў, узятая ці сабраная на золку, “некранутая” вада, узятая ў Чысты чацвер перад самым усходам сонца (“пакуль воран варанят не купаў”), таму людзям, у якіх ёсць праблемы са скурай, спінай ці каб засцерагчыся ад хвароб на цэлы год, раілі пакупацца ў прыроднай кры-ніцы менавіта на ўсходзе сонца ці за гадзіну да яго.

Выключнымі лекавымі ўласцівасцямі валодала вада і раса вясенне-летняга цыкла святкаванняў, узятая ці сабраная на золку, “некранутая” вада, узятая ў Чысты чацвер перад самым усходам сонца (“пакуль воран варанят не купаў”), таму людзям, у якіх ёсць праблемы са скурай, спінай ці каб засцерагчыся ад хвароб на цэлы год, раілі пакупацца ў прыроднай кры-ніцы менавіта на ўсходзе сонца ці за гадзіну да яго. Не менш папулярнай у жыцці народа з’яўляецца і ранішняя зара Юр’ева дня. Па народных уяўленнях, 6 мая святы Юрый адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае расу: “Святы Юр’я — божы пасол...//Адамкнуў зямлю сырусенькую, //Пусціў расу цяплюсенькую//На Белую Русь і на ўвесь свет”. Менавіта з усходам сонца на Юр’я звязана яшчэ некалькі звычаяў. Напярэдадні свята гаспадыня выпякала каравай, загортвала яго ў абрус і аддавала гаспадару.

На наступны дзень як мага раней ён браў хлеб і ішоў на поле, ставіў каравай сярод жыта і глядзеў, што вышэй: калі каравай быў ніжэйшы за расліны, то гэта было знакам добрага ўраджаю ў гэтым годзе. Каб быў добры ўра- джай гародніны, асабліва капусты і агуркоў, адзін раз на год неабходна было выканаць незвычайнае рытуальнае дзеянне. 7 ліпеня, на Купалле, перад усходам сонца жанчына распускала валасы і, застаючыся ў адным споднім, трой-чы аббягала свае грады. Затым садзілася пасярэдзіне і закручвала валасы вакол галавы і закрывала іх хусцінай. У некаторых рэгіёнах Беларусі прытрымліваюцца традыцыі саджаць расаду капусты яшчэ да ўсходу сонца: перад тым, як садзіць цыбулю, гаспадыня ра-ніцай спяшалася прапусціць праз дым распаленай печы прыгатаваныя для пасадкі галоўкі, спа- дзеючыся, што выкананне гэтага рытуалу будзе спрыяць іх добраму росту і захавае ад шкоднікаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter