Калінкавіцкі раён

Калінкавіцкі раён размясціўся ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі і з’яўляецца самабытным палескім краем. 3 снежня 1998 года на нечарговай сесіі гарадскога і раённага Савета дэпутатаў, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 563, было прынята рашэнне аб аб’яднанні горада і раёна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Калінкавіцкі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Калінкавічы. Займае плошчу ў 275 624 гектары — ён адзін з буйнейшых раёнаў у Гомельскай вобласці з насельніцтвам 66,2 тысячы чалавек.

Старшыня Калiнкавiцкага райвыканкама Яўген АДАМЕНКА: “Нашы жыхары любяць фестывалі”

Калінкавіцкі раён размясціўся ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі і з’яўляецца самабытным палескім краем. 3 снежня 1998 года на нечарговай сесіі гарадскога і раённага Савета дэпутатаў, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 563, было прынята рашэнне аб аб’яднанні горада і раёна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Калінкавіцкі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Калінкавічы. Займае плошчу ў 275 624 гектары — ён адзін з буйнейшых раёнаў у Гомельскай вобласці з насельніцтвам 66,2 тысячы чалавек.

– Калінкавічы знаходзяцца напярэдадні прыгожай юбілейнай даты — 450-годдзя горада. Тое, што першае згадванне ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1560 года, было вядома даўно, але толькі нядаўна мы атрымалі з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь копію дакумента, дзе выразна праглядаецца слова “Калінкавічы”. А ўвогуле ў пачатку ХХ стагоддзя горада яшчэ не было, было мястэчка, дзе ўсяго 100 чалавек працавалі на некалькіх дробных рамесных прадпрыемствах...

Безумоўна, развіццё горада звязана з будаўніцтвам чыгункі. У 1910 годзе Калінкавічы сталі чыгуначным вузлом, а ў ліпені 1924-га ўтвораны Калінкавіцкі раён. Статус горада Калінкавічы атрымалі 3 ліпеня 1925 года.

У Калінкавіцкага раёна цікавая не толькі гісторыя, але і геаграфія. Самабытны палескі край, практычна ў цэнтры Гомельскай вобласці, амаль палову тэрыторыі  займаюць лясы. Сёння ў нас забяспечана выкананне большасці асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2010 год.

Крыху падвяло нас у гэтым годзе надвор’е з ураджаем збожжавых, хаця ў 2009 годзе раён быў прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Але, як кажуць, не хлебам адзiным жыве чалавек, а таму мы iмкнёмся да таго, каб культурнае жыццё насельнiцтва раёна было на высокiм узроўнi. Мы абавязкова прымаем удзел у фестывалях, што праходзяць у рэспубліцы. Асаблiва палюбiлi мясцовыя жыхары свой фестываль гумару «Аўцюкі». Да новага фестывалю этнакультурных традыцый “Зов Полесья” падрыхтаваліся з асобай адказнасцю. Ён стане яшчэ адным момантам, якi цесна звяжа сучаснасць з мiнулым, больш глыбока раскрые самабытнасць культуры палешукоў, іх традыцыі. Такiя мерапрыемствы, безумоўна, патрэбныя, бо нішто іншае не аб’ядноўвае людзей так моцна, як культура.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter