Калі не старэе душа

Што родніць народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона з беларускай зямлёйГэтай восенню народны артыст СССР Іосіф Кабзон пабываў у Беларусь з юбілейнай праграмай “Я люблю цябе, жыццё!”. 23 кастрычніка канцэрт прайшоў у Магілёве, а 24-га песні славутага артыста мінчане і госці горада пачулі ў канцэртнай зале “Мінск”. Іосіф Кабзон наведаў магілу заснавальніка знакамітага ансамбля “Песняры” Уладзіміра Мулявіна на Маскоўскіх могілках у Мінску. Ён таксама ўшанаваў памяць пра іншых беларускіх культурных і палітычных дзеячаў, магілы якіх там знаходзяцца, многіх з іх ён ведаў асабіста.
Што родніць народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона з беларускай зямлёй
Гэтай восенню народны артыст СССР Іосіф Кабзон пабываў у Беларусь з юбілейнай праграмай “Я люблю цябе, жыццё!”. 23 кастрычніка канцэрт прайшоў у Магілёве, а 24-га песні славутага артыста мінчане і госці горада пачулі ў канцэртнай зале “Мінск”. Іосіф Кабзон наведаў магілу заснавальніка знакамітага ансамбля “Песняры” Уладзіміра Мулявіна на Маскоўскіх могілках у Мінску. Ён таксама ўшанаваў памяць пра іншых беларускіх культурных і палітычных дзеячаў, магілы якіх там знаходзяцца, многіх з іх ён ведаў асабіста.
На прэс-канферэнцыі спявак дзяліўся ўражаннямі ад Беларусі. “Усюды, дзе я быў, я прыводжу ў прыклад беларускія гарады: яны дагледжаныя. Учора быў у Магілёве — спадабаўся горад. Мне да душы і шырокія вуліцы Мінска з архітэктурай сталінскага перыяду”, — гаварыў Іосіф Кабзон. Спявак адзначыў і культуру мясцовых жыхароў. “Здзіўляе дысцыпліна пешаходаў і культура вадзіцеляў у Беларусі. Ды і ў цэлым у вас больш дэмакратычна і правільна развіваецца культура грамадства”, — лічыць ён. Артыст расказаў, што яго жонка Нэлі Кабзон любіць беларускую касметыку, і што яго зяць нарадзіўся ў Беларусі, таму сваіх унукаў ён з гордасцю лічыць напалавіну беларусамі.
Іосіф Давыдавіч прызнаўся: душой не адчувае ўзросту, а фізічна стамляецца больш, чым раней, але падтрымліваюць яго ўнукі, прымушаючы быць маладым. Спявак расказаў, як на адным з расійскіх канцэртаў яго прадставілі як народнага артыста Расіі. “Я — народны артыст Савецкага Саюза. Гэтага звання ў мяне ніхто не забіраў. Распад такой вялікай дзяржавы — вялікая трагедыя для мяне”, — сказаў Іосіф Кабзон. Ён паведаміў, што да юбілею выпусціў кнігу аб сваёй творчай дзейнасці пад назвай “Кабзон Савецкага Саюза”.

Кацярына Буракевіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter